Прывітанне ўдзельнікам і гасцям «Берагіні» пасла Беларусі ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Манака Паўла Латушкі
21.06.2018
—
Новости Общества
|
Паважаныя госці і ўдзельнікі фестывалю, шаноўныя сябры! Шчыра вітаю вас з нагоды адкрыцця юбілейнага X Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Фестываль “Берагіня”, які праводзіцца ўжо 20 гадоў, стаў значнай падзеяй ў культурным жыцці не толькі Гомельшчыны, але і ўсёй Беларусі. Адметная рыса фестывалю – яго арыентанавасць на захаванне самабытнай народнай творчасці праз перадачу моладзі ведаў аб беларускай культуры і аб беларускім фальклоры. Дазвольце падзякаваць арганізатарам фестывалю за шматгадовую плённую працу па захаванні і папулярызацыі беларускага фальклору, без якога нельга ўявіць беларускую культуру, а ўдзельнікам “Берагіні-2018” пажадаць поспехаў і творчага натхнення. Павел Латушка, пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Манака, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА і ЮНВТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя госці і ўдзельнікі фестывалю, шаноўныя сябры! Шчыра вітаю вас з нагоды адкрыцця юбілейнага X Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва...
|
|