Баяцца цяжкасцяў – значыць стаяць на месцы. 21.by

Баяцца цяжкасцяў – значыць стаяць на месцы

22.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Сяргей Абразоўскі
Зараз існуе многа прафесій, назвы якіх нават вымавіць цяжка: ад прамоўтараў да трэйдэраў. Маладыя людзі пасля заканчэння школы імкнуцца выбіраць такія спецыяльнасці, якія будуць запатрабаваны ў вялікім горадзе. Маўляў, там больш магчымасцяў самарэалізавацца і заработак  вышэйшы.

Але я ведаю юнака, які ў свой 21 год з’яўляецца галоўным ветэрынарным урачом адной з большых гаспадарак раёна – ААТ “Новая Прыпяць”. Прычым ён свядома выбраў гэтую прафесію і не баяўся, што давядзецца большую частку працоўнага дня праводзіць на фермах і комплексах. Гэта Сяргей Міхайлавіч  Абразоўскі.

Аказваецца, звязаць сваё жыццё з ветэрынарнай справай  Сяргей думаў яшчэ са школы. З дзяцінства любіў даглядаць жывёлін, якіх было многа ў гаспадарцы, ад гусей да коз, развядзеннем якіх займалася маці Алена. Ды і ў бабулі ўсякай жыўнасці хапала. Сам жа хлопец проста абажае сабак, асабліва нямецкіх аўчарак, якіх любіць вучыць, дрэсіраваць.

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка Сяргей паступіў у Пінскі аграрна-тэхналагічны каледж. І тэхналагічную, і пераддыпломную практыкі праходзіў у ААТ “Новая Прыпяць”, дзе і прыглянуўся кіраўніцтву. Уразіла мэтанакіраванасць маладога спецыяліста і смеласць, з якой ён браўся за работу. Трэба ў 6 гадзін раніцы ехаць куды – без праблем. Затрымацца пасля работы – таксама не пачуеш адмовы. Адчувалася, што  ён шчыра зацікаўлены ў тым, чым займаецца.

Таму пасля заканчэння каледжа ў мінулым годзе Сяргею прапанавалі пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача.

– Не магу сказаць, што я быў не гатовы, але ўсё ж хваляваўся, ці пацягну, – дзеліцца Сяргей. – Адказнасць вялікая. Усяго ў гаспадарцы 7600 галоў, з якіх дойнага статка – 1800. Разумеў, што адна мая памылка  ў лячэнні, напрыклад, і праблема будзе невырашальная. І ніхто не пашкадуе, што малады ды нявопытны. Але ж баяцца цяжкасцяў – значыць стаяць на месцы.  Удзячны дырэктару, які паверыў у мяне, што надало мне большай упэўненасці. А таксама спецыялістам ААТ “Савушкін прадукт”, якія падказвалі мне. Ну і што б я рабіў без парад галоўнага заатэхніка гаспадаркі Ганны Іванаўны Скрабейка, якая для мяне не проста калега, гэта мой настаўнік. Спадзяюся, што ёй не давядзецца за мяне чырванець.

І ёй сапраўды не давялося.  Сяргей у складзе звяна па ўзнаўленні статка буйной рагатай жывёлы стаў уладальнікам Дыплома III ступені рэспубліканскага конкурсу.

Юнак упэўнены, што не трэба баяцца пачынаць. Многае залежыць, як сябе настроіш. Калі будзеш думаць, што ўсё супраць цябе, так яно і будзе. Не хавае, што некаторыя канфлікты ўсё ж бываюць, і тут маладосць не на яго карысць.

– Тут галоўнае – не спасаваць, а цвёрда адстойваць сваю правату. Тым больш, я заўсёды ўпэўнены, што раблю. Імкнуся так пабудаваць свой графік, каб за тыдзень аб’ехаць усе фермы па тры-чатыры разы. Пагля-дзець, ці хапае кармоў, стан кароў  праверыць. На фермах працуюць загадчыкамі сапраўдныя прафесіяналы. Але, як гаворыцца: давярай, але правярай. Бо, як што здарыцца, у першую чаргу будзе мая віна.

Зараз юнак на сесіі ў Слуцку, дзе вучыцца ў філіяле Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Заканчвае першы курс. Каб быць дасведчаным, трэба не пераставаць вучыцца, упэўнены Сяргей.

Вольную хвіліну малады ветурач бавіць за рыбалкай. Асабліва любіць лавіць рыбу на спінінг. Праўда, не так часта атрымліваецца выехаць куды. Прызнаецца, што стамляецца за дзень. Але ад гэтага не перастае любіць сваю работу.

Ганна

МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Зараз існуе многа прафесій, назвы якіх нават вымавіць цяжка: ад прамоўтараў да трэйдэраў. Маладыя людзі пасля заканчэння школы імкнуцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика