Прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” наведалі Лылойці
22.06.2018
—
Новости Общества
|
Летась Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” ажыццявіла гуманітарны праект у філіяле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”, які знаходзіцца ў Лылойцях. Для гэтай установы былі закуплены і перададзены пральная машына, сушыльны аўтамат, працёчны воданагравальнік, каструлі рознай ёмістасці, кухонная выцяжка, маразільная шафа, стэлажы.
Учора на заканчэнне гуманітарнага праекта ў лылойцінскі філіял “Цёплага дома” прыехалі прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага гуманітранага аб’яднання “Сафія”, каб паглядзець, як выкарыстоўваюцца закупленыя для гэтай установы бытавая тэхніка і посуд. Спачатку прадстаўнікі гуманітарнай арганізацыі і кіраўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТСАН “Цёплы дом” і яго філіяла ў Лылойцях пагутарылі ў цесным коле, а потым агледзелі памяшканні. Гасцей цікавіла, як і дзе ўстаноўлены пральная машына і сушыльны аўтамат, халадзільнае абсталяванне, стэлажы з посудам, выцяжная вентыляцыя. Прадстаўнікі гуманітарнай арганізацыі засталіся задаволеныя ўбачаным. Потым яны наведалі пакоі, дзе жывуць састарэлыя людзі, пагутарылі з імі, паглядзелі створаныя для пастаяльцаў умовы. Размова з работнікамі мясцовай сацыяльнай службы прадоўжылася на ганку будынка філіяла “Цёплага дома”, пасля чаго на развітанне госці з гаспадарамі агледзелі тэрыторыю гэтай установы.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” ажыццявіла гуманітарны праект у філіяле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання...
|
|