Свята з нагоды адкрыцця дзіцячай пляцоўкі ў Каранях. 21.by

Свята з нагоды адкрыцця дзіцячай пляцоўкі ў Каранях

25.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 чэрвеня ў 11 гадзін у мікрараёне Карані каля дома №66 па вуліцы Заводскай ўрачыста адкрылі дзіцячую пляцоўку са шматлікімі атракцыёнамі. Для аддаленага мікрараёна горада, дзе рэдка бываюць святы, гэта стала значнай падзеяй.

Корени_Сморгонь_1.jpg

На адкрыццё дзіцячай пляцоўкі сабралася многа людзей. Дарослыя з дзеткамі яшчэ да пачатку ўрачыстасці агледзелі і апрабавалі атракцыёны. Малыя з задавальненнем гушкаліся на арэлях, з’язджалі па жолабе ўніз з крутой горкі, гайдаліся на атракцыёне-матацыкле, залазілі ў батыскаф ці нешта падобнае на яго. Адным словам дзіцячай радасці не было межаў. 

Падарунак маленькім жыхарам мікрараёна Карані зрабілі дэпутаты-кіраўнікі: дырэктар ЖРЭСа і дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Станкевіч, начальнік Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі і дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Нікадон. Да гэтай добрай справы далучыліся і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – на дзіцячай пляцоўцы ўстаноўлены вырабы спецыяльнай расфарбоўкі, пазначаныя лічбай “101”. Гэта і як напамін аб тым, куды неабходна тэлефанаваць у выпадку нейкага надзвычайнага здарэння. 

Занальны вузел электрасувязі запрасіў на ўрачыстасць студыю дзіцячых святаў “Сюрпрыз” з горада Ліды. Апранутыя ў незвычайныя касцюмы ўдзельнікі гэтага творчага калектыву праводзілі з дзеткамі розныя цікавыя гульні. 

Корени_Сморгонь_2.jpg

Корени_Сморгонь_3.jpg

Корени_Сморгонь_5.jpg

Непадалёку ад дзіцячай пляцоўкі была ўстаноўлена тантамарэска – стэнд для фотаздымкаў з адтулінамі для твару. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прасоўвалі ў іх свае галовы і фатаграфаваліся на памяць. 

Корени_Сморгонь_11.jpg

На свяце ўсім, хто меў жаданне, наносілі на твар аквагрым. Да жанчыны, якая размясцілася ў зацішным месцы з рознакаляровымі фарбамі, стаяла чарга дзетак. Некаторых прывялі сюды таты, мамы ці бабулі.

Райаддзел на надзвычайных сітуацыях прадаставіў на свята спецаўтамабіль. Каля яго былі раскладзены амуніцыя, інструменты ратавальнікаў. Дзеткі з задавальненнем мералі спецшлемы, іншую экіпіроўку. Некаторыя хлопчыкі паспрабавалі сябе ў ролі вадзіцеля спецаўтамабіля, улева-управа паварочвалі руль. 

Корени_Сморгонь_4.jpg

Корени_Сморгонь_6.jpg

Усім было весела, непрыкметна бег час. Калі хто прагаладаўся, то мог тут жа і падсілкавацца, бо побач з дзіцячай пляцоўкай працавалі дзве гандлёвыя палаткі.

Корени_Сморгонь_7.jpg

Корени_Сморгонь_8.jpg

Корени_Сморгонь_9.jpg

Корени_Сморгонь_10.jpg
 

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 чэрвеня ў 11 гадзін у мікрараёне Карані каля дома №66 па вуліцы Заводскай ўрачыста адкрылі дзіцячую пляцоўку са шматлікімі атракцыёнамі. Для аддаленага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика