Сяброўства з газетай працягваецца. 21.by

Сяброўства з газетай працягваецца

26.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговы Дзень падпісчыка прайшоў у сераду ў раёне. Падчас яго падцвердзілі сваю прыхільнасць «Раённаму весніку» 81 чалавек. Шмат з іх нашы даўнія сябры, некаторыя аддалі перавагу нашаму выданню ўпершыню.

Іосіф Ждановіч ужо больш за 55 гадоў з цікавасцю чакае дастаўкі поштай “раёнкі”:
– Сёння зноў аформіў газету на наступны квартал для сябе, дачкі і суседкі. Толькі ў “раёнцы” я чытаю інфармацыю на самыя розныя тэмы аб жыцці ў нашым раёне.

Зінаіда Варанковіч разам з унукам Маратам спецыяльна зайшла на паштовае аддзяленне Чэрвеня, каб выпісаць «раёнку». Акрамя квітанцыі, атрымалі невялічкія сувеніры ад рэдакцыі. 

Малады чалавек Павел Берасневіч упершыню выпісаў на хатні адрас раённую газету:
— Чытаў «раёнку» ад выпадку да выпадку на рабоце ці ў сяброў. А цяпер буду атрымліваць дома. Падабаецца чытаць аб людзях, якіх ведаеш па працы альбо па грамадскай рабоце.

Валерый Васілеўскі выпісвае газету з 1977 года. Аформіў падпіску адразу на паўгоддзе:
— Не ўяўляю, як жыць у раёне і не ведаць, што тут адбываецца штодня. Артыкулы ў газеце на самыя розныя тэмы. Шмат аб’яў аб прапановах працаўладкавання, аб азнастайных паслугах. І гэта вельмі зручна.

Ірына Дзядзела больш за 40 гадоў выпісвае “раёнку”:
— Я бачыла экзэмпляры некаторых раённых газет Мінскай вобласці. Заўсёды было цікава параўнаць афармленне, змест, падачу матэрыялаў нашай “раёнкі” з іншымі. Хачу адзначыць годны ўзровень чэрвеньскай газеты. Тут усё да месца: зручны для вачэй шрыфт, лагічныя тлумачальныя тэксты і аналітычныя матэрыялы. Усё тактоўна і з павагай да чытачоў. Шмат навін, цікавых падзей. Раён жа маленькі, а вы для кожнага нумара знаходзіце новыя звесткі. Дзякуй за беларускую мову.


Алеся Мінчонак разам з дачкой Ульянай
з не забыліся прыйсці на Дзень падпісчыка і аформіць падпіску на любімыя газеты. Сярод іх – “Раённы веснік”:
— Падабаецца маладзёжная старонка, беларускія казкі для дзяцей. Цікава чытаць, чым жыла мая малая радзіма ў розныя гады мінулых стагоддзяў.

Асобныя словы ўдзячнасці нашым памочнікам – работнікам раённага аддзялення паштовай сувязі на чале з начальнікам Анастасіяй Пашкевіч.

Адзінаццаць гадоў прыносіць любімыя выданні нашым чытачам Ганна Вячаславаўна Казюлька. Дысцыплінаваная, добрасумленная, сціплая жанчына ў любе надвор’е ў час дастаўляе яна пошту жыхарам Чэрвеня.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

БУДЗЕМ РАЗАМ!

Паважаныя чытачы!
Калі вы вырашылі працягнуць сяброўства з газетай “Раённы веснік” або стаць яе новым прыхільнікам, вы маеце магчымасць да канца чэрвеня аформіць падпіску на яе на ліпень, трэці квартал або на другое паўгоддзе. Кошт індывідуальнай падпіскі на месяц – 4 рублі 50 капеек, ведамаснай – 11 рублёў 50 капеек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы Дзень падпісчыка прайшоў у сераду ў раёне. Падчас яго падцвердзілі сваю прыхільнасць «Раённаму весніку» 81 чалавек. Шмат з іх нашы даўнія сябры, некаторыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика