3 ліпеня галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў Пінску
05.07.2018
—
Новости Общества
|
>
І вядучыя свята, і выступоўцы, сярод якіх намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Марына Кавалеўская, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Рэкламнае агенцтва “Аранжавы дэльфін”, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Жылюк, навучэнка сярэдняй школы №3 г. Пінска Кацярына Лемяшэўская, неаднарозова адзначалі, што Дзень Незалежнасці закліканы аб’яднаць усю нацыю, што гэта дзень нашай славы і гонару, памяці аб мінулым, надзеі на будучыню. У выступленнях гучалі словы гордасці за наш горад, які з кожным годам стараннямі яго жыхароў робіцца ўсё больш прыгажэйшым і сучасным і разам з тым застаецца вельмі цікавым ў гістарычным плане. Гаварылі выступоўцы і пра Год малой радзімы і яе ролю ў жыцці кожнага чалавека. Шчыры верш Тамары Лазнюхі пра маляўнічы наш край, пра бацькоўскую хату прачытаў Яўген Гайдук. Выступілі таксама салісты і ўдзельнікі студыі “Лянок” гарадскога Дома культуры.
Увечары адбылася маладзёжная дыскатэка і акцыя “Праспяваем гімн разам!”. Вераніка МІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Традыцыйна месцам збора кіраўніцтва горада і раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, ветэранаў стала пляцоўка у Мемарыяльнага...
|
|