Воспитанники Шумилинского центра детей и молодёжи взяли направление на Победу
10.07.2018
—
Новости Общества
|
Усё ж такі як мы мала ведаем сваю малую радзіму, яе гістарычнае мінулае. А трэба ведаць, вывучаць, дазнавацца ў старажылаў пра цікавыя звесткі. З такімі думкамі педагогі і выхаванцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі накіраваліся ў паход у Пабеду, дзе пераважная колькасць дзяцей ніколі і не была. А вёска прыгожая, вакол многа азёр, ёсць гістарычныя помнікі. “Назбіраем прыроднага матэрыялу для падзелак, якія можна будзе выкарыстаць на занятках па інтарэсах,” – радаваліся дзеці. Напрыканцы паходу дзеці наведалі азёры Царкоўнае і Сасноўскае. Там адпачывалі, палілі касцёр, пілі чай на травах, пяклі на кастры бульбу і смажылі сала. Дадому вярнуліся з добрым настроем і багатым багажом ведаў пра маленькую вёсачку на Шуміліншчыне, якая мае легендарную назву – Пабеда. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Пабеда – край азёр і палявых кветак Усё ж такі як мы мала ведаем сваю малую радзіму, яе гістарычнае мінулае. А трэба ведаць, вывучаць, дазнавацца ў старажылаў...
|
|