Людзі Смаргоншчыны: Дзмітрый Пярцоў
15.07.2018
—
Новости Общества
|
Сёлета за добрасумленную шматгадовую працу фотапартрэт работніка ліцейна-механічнага завода Дзмітрыя Пярцова (на здымку) быў змешчаны на раённую Дошку гонару. Дзмітрый Генадзьевіч працуе абрубшчыкам металу на наждаках і ўручную даводзіць ліцейныя вырабы да таварнага выгляду.
На ліцейна-механічны завод Дзмітрый Пярцоў прыйшоў 14 гадоў таму. Адпаведнай прафесіі тады не меў, раней працаваў у нарыхтоўчай канторы райспажыўтаварыства. Ліцейнай справе новага работніка вучылі вопытныя металургі: брыгадзір Іван Занько, Кузьма Збышка, Валерый Касцюшэўскі. Ад іх Дзмітрый Пярцоў узяў усё тое, што неабходна для працы. Праз месяц ужо сам выконваў пэўныя тэхналагічныя аперацыі. Праўда, пад наглядам брыгадзіра. Цяпер Дзмітрый Генадзьевіч мае багаты вытворчы вопыт, якім дзеліцца з маладымі ліцейшчыкамі, вучыць іх таму, чаму калісьці вучылі яго самога. Лічыць, што ўсё ведаць немагчыма нават у нейкай адной прафесіі, таму спасцігае тое, што яшчэ не спасціг. А вучыцца можна і неабходна ўсё жыццё. Недарэмна ў народзе кажуць: “Век жыві і век вучыся”. Дзмітрый Пярцоў - не мясцовы. У Беларусь прыехаў з далёкага Азербайджана напачатку 90-х, калі там пачаліся нядобрыя падзеі на нацыянальнай глебе. У Смаргонь тады пераехала ўся сям’я Пярцовых – бацькі, сястра. Тут пачалі пакрысе абжывацца, знайшлі работу. У Дзмітрыя Пярцова ёсць ужо свая сям’я, сыну 5 гадоў. Бацькі выхоўваюць дзіця на добрых прыкладах. Дзмітрый Генадзьевіч лічыць гэту справу надзвычай важнай, бо ад яе залежыць, якім вырасце сын. Толькі яго засталося выгадаваць, бо дрэва бацька пасадзіў, і не адно, ёсць жыллё. А калі ў сям’і лад, то тады і працуецца лепш. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета за добрасумленную шматгадовую працу фотапартрэт работніка ліцейна-механічнага завода Дзмітрыя Пярцова (на здымку) быў змешчаны на раённую Дошку...
|
|