Замінае ўборцы дождж. 21.by

Замінае ўборцы дождж

25.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавіта гэтая прыродная з’ява вельмі запавольвае ход уборачнай кампаніі ў РСУП “Агра-Ляскавічы”. Як паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Анатоль Жукавец, па стане на 20 ліпеня тут убрана ўсяго 14 гектараў з 736, якія неабходна абмалаціць.

– Можна сказаць, нашы працаўнікі дзяжураць у полі, каб паміж дажджоў выкраіць час і абмалаціць хаця б частку поля і такім чынам не ўпусціць зерне. Таму і працуюць пакуль толькі 2 камбайны з 6, якімі кіруюць камбайнеры Дзмітрый Савіцкі з братам Віталем і Мікалай Пілецкі. Дапамагае ім экіпаж з аддзялення “Хлупін” у складзе Аляксандра Точкі і Уладзіміра Кадоліча. Адвозяць жа збожжа на трактары той жа Віталь  Савіцкі і на МАЗе Мікалай Крэс. Вось такімі ўрыўкамі мы таму і ўбралі пакуль 14 гектараў і намалацілі 20 тон збожжа. Цяжка глядзець на тое, як уцалелыя пасля засухі зерневыя з-за штодзённых дажджоў літаральна на вачах чарнеюць, – са скрухай заўважыў Анатоль Жукавец.

Усяго ў гаспадарцы ад засухі загінула 130 гектараў азімых. З іх найбольш пацярпела трыцікале.

Уцалелыя зерневыя,  адзначыў Анатоль Пятровіч, пакуль паказваюць невысокую ўраджайнасць, усяго 14 цэнтнераў на круг. Аднак гэта не лепшыя ўчасткі ў гаспадарцы. Напрыклад, пшаніца, якая размешчана ў зарэчнай зоне, паказвае ўраджайнасць у 45 цэнтнераў з гектара.

Каб дапрацаваць збожжа працуюць дзве сушылкі ў 2 змены. Зразумела, што на зернесушыльныя комплексы сёлета, як і летась, вялікая нагрузка з-за даволі вільготнага зерня.

Што датычыць выканання задання па дзяржзаказе, дык яно ў гаспадарцы даведзена па двух рэгіёнах – нашым і Жыткавіцкім. Так, па нашым рэгіёне неабходна здаць дзяржаве 80 тон жыта, 130 тон аўса і 10 – рапсу, па Жыткавіцкім – 300 тон пшаніцы і 100 – рапсу. Зараз да адпраўкі рыхтуецца насенне рапсу ў поўным аб’ёме.

Будзем спадзявацца, што “нябесная канцылярыя” ўсё ж зміласцівіцца над нашымі аграрыямі і дасць магчымасць ўбраць ураджай своечасова і без страт.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ, фота аўтара.

-EmeVMMZJ6U

DlVMC1RuEYY

7v_vS18TVP8

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта гэтая прыродная з’ява вельмі запавольвае ход уборачнай кампаніі ў РСУП “Агра-Ляскавічы”. Як паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Анатоль Жукавец, па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика