У Віцебску зачынілася крама рэчаў у нацыянальным стылі. Амаль не было пакупнікоў. 21.by

У Віцебску зачынілася крама рэчаў у нацыянальным стылі. Амаль не было пакупнікоў

25.07.2018 14:07 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску зачынілася крама рэчаў і сувеніраў у нацыянальным стылі «Князь Вітаўт». Гандлёвая кропка праіснавала менш за год: адчынілася яна летась ў жніўні. Заснавальнікі тлумачаць, што праца ў Віцебску ішла цяжка, бо было мала пакупнікоў, ды і тыя незаможныя, паведамляе «Радыё Свабода».


Сузаснавальнік крамы «Князь Вітаўт» Сяргей Байко гандляваў на кірмашы ў Задзвінні падчас сёлетняга «Славянскага базару». Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Адміністрацыя крамы шукала выйсце са складанага становішча. Найперш знайшлі месца з таннейшай арэндай: «Князь Вітаўт» з асобнага памяшкання на праспекце Фрунзэ пераехаў у гандлёвы комплекс «Марка-сіці» на вуліцы Леніна. Крама знаходзілася тут на самым ніжнім паверсе, дзе быў прымальны кошт арэнды, але куды даходзіў далёка не кожны наведнік.

Пакупнікоў спрабавалі прывабіць з дапамогай рэкламы: запрашалі выступіць музыкаў, ладзілі выязны гандаль, аўтограф-сесіі і мастацкія акцыі. Але гэта не дапамагло: прыбыткаў не пабольшала, і краму давялося закрыць.

Зараз рэчы і сувеніры ў нацыянальным стылі можна набыць у інтэрнэт-краме. Для жыхароў Віцебска тут прадугледжана адмысловая зніжка: бясплатная дастаўка тавараў на суму ад 30 рублёў. Для параўнання: для жыхароў Брэста — толькі ад 50.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заснавальнікі тлумачаць, што праца ў Віцебску ішла цяжка, бо было мала пакупнікоў, ды і тыя незаможныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика