Рознакаляровае лета “Алімпіёніка”. 21.by

Рознакаляровае лета “Алімпіёніка”

26.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якога колеру лета? Рознага. Жоўтага, калі яркае сонейка адорвае зямлю залатымі праменьчыкамі. Блакітнага, калі ляжыш на беразе рачулкі ці возера і глядзіш у бязмежны блакіт нябёсаў. Зялёнага, калі ходзіш па лясных ці паркавых сцяжынках, дыхаючы свежым паветрам…

фота 4.jpg

У школьным аздараўленчым лагеры “Алімпіёнік”, які працуе на базе сярэдняй школы №7 г. Смаргоні, другая змена таксама расфарбавана ў розныя колеры. 86 хлопчыкаў і дзяўчынак маюць магчымасць акунуцца ў калейдаскоп мерапрыемстваў, якія накіраваны на выхаванне падрастаючага пакалення, на развіццё творчых здольнасцей, на самараскрыццё і самарэалізацыю.

Патрыятычнаму выхаванню садзейнічаюць віктарыны (“Мой край беларускі”, “Мая маленькая радзіма”), гутаркі («Як гэта было: старонкі гісторыі смаргонскага краю”), экскурсіі, паходы, якія фарміруюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў Год малой радзімы. Літаратурная гасцёўня “Мая квітнеючая Беларусь”, праведзеная на роднай мове ў межах акцыі “Дзень беларускай мовы”, спрыяла выхаванню лепшых рыс грамадзяніна. Дзіцячыя сэрцы кранулі легенды і паданні пра кветкі роднай Беларусі. З вуснаў выхаванцаў ліліся мілагучныя радкі вершаў беларускіх аўтараў пра васількі, рамонкі, ружы…

Вялікую колькасць пазітыўных эмоцый атрымалі вучні падчас круізу-фестывалю гульняў розных народаў “Вакол свету за адзін дзень”. Акунуліся ў атмасферу гульняў Кітая, Японіі, Кеніі, Украіны, Новай Гвінеі, Азербайджана…

Кожны дзень выхаванцы ўдзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах (“Два капітаны”, “Каралева шашак”, “Піянербол”, “Скураны мяч” і г. д.), якія ўмацоўваюць здароўе дзяцей.

Пазнавальныя гульні (“Угадай-ка”, “Свая гульня”, “Што? Дзе? Калі?”, “Хачу ўсё ведаць”, “Час смекалки”) дазваляюць праявіць эрудыцыю, знаходлівасць, кемлівасць і пашыраюць інтэлект дзіцяці.

Магчымасці для творчага развіцця, узбагачэння духоўнага свету рэалізуюцца пры правядзенні конкурсаў малюнкаў (“Красочное лето”, “Чароўны букет”, “Мой любімы казачны герой”, “Спорт у маім жыцці”), песень, танцаў.

Вось яно, рознакаляровае лета лагера “Алімпіёнік”, у якім кожны можа ўмацаваць сваё здароўе, знайсці новых сяброў, праявіць свае здольнасці, атрымаць новыя і яркія ўражанні.

Фота 3.jpg

Фота 2.jpg

Фота 1.jpg

Фота 5.jpg

Фота 6.jpg

Людміла ПАШКЕВІЧ, выхавацель лагера “Алімпіёнік” сярэдняй школы №7 г. Смаргоні. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якога колеру лета? Рознага. Жоўтага, калі яркае сонейка адорвае зямлю залатымі праменьчыкамі. Блакітнага, калі ляжыш на беразе рачулкі ці возера і глядзіш у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика