Для выхаванцаў лагера “Алые паруса” сярэдняй школы №3 у рамках тэматычнага дня “Дзень роднай мовы” гучала беларуская мова
27.07.2018
—
Новости Общества
|
Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі
Змалку трэба моцна бараніць… Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай Мовы матчынай запомні карані… Пімен Панчанка. Для выхаванцаў другой змены лагера “Алые паруса” сярэдняй школы №3 у рамках тэматычнага дня “Дзень роднай мовы” гучала беларуская мова — адна з самых прыгожых і багатых у свеце.
У гэты дзень хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў, у конкурсе уласных твораў, прысвечаных мове, а таксама ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Дзеці чыталі вершы на роднай мове, гаварылі пра яе адметнасць, прыгажосць, мілагучнасць у гульні-падарожжы “Беларусь мая сінявокая”.
Затым адбыўся інтэлектуальны турнір “Пазнай Беларусь – і ты яе палюбіш”. Удзельнікі турніру змаглі пашырыць свае веды пра непаўторнасць і багацце нашай беларускай мовы, узгадаць імёны вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, імёны паэтаў Смаргоншчыны, усіх, хто зрабіў ці робіць свой уклад у развіццё беларускага пісьменства, беларускай паэзіі і творчасці. Турнір складаўся з чатырох геймаў: размінкі “Загадкі з роднай хаткі”, “Партрэтнай галерэі”, конкурсу капітанаў “Цудоўная і таямнічая родная мова” і гульні “5х5”. Прадоўжыўся дзень вясёлымі гульнямі ў раённым цэнтры культуры і запальнай дыскатэкай. Выхаванцы лагера “Алые паруса” атрымалі шмат незабыўных уражанняў ад цікавага адпачынку. Ларыса КІРЫЧЭНКА, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №3 г. Смаргоні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі Змалку трэба моцна бараніць… Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай Мовы матчынай запомні карані… Пімен Панчанка.
|
|