Грамадскія месцы – для цвярозых. 21.by

Грамадскія месцы – для цвярозых

28.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета на прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўных устаноў накіраваны 17 жыхароў раёна. Пра гэта расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Мікалай Семяніцкі. І яшчэ ў раёне дастаткова тых, хто можа быць на пэўны час ізаляваны ад грамадства. З імі праводзіцца шэраг прафілактычных ці падрыхтоўчых мерапрыемстваў.

Мікалай Семяніцкі таксама пазначыў, што адной з асноўных мер падтрымання парадку лічыцца своечасовае выняцце з грамадскіх месцаў асоб, што парушаюць спакой грамадзян у стане алкагольнага ап’янення, і прыцягненне іх да адміністрацыйнай адказнасці. За першае паўгоддзе такіх фактаў зарэгістравана 499. Адзначана павелічэнне колькасці злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення з 42 да 47. Але ў два разы стала менш сярод злачынцаў тых, хто на час супрацьпраўнага дзеяння быў нецвярозым.

Падвоілася і колькасць грамадзян, якія сёлета прызнаны часткова недзеяздольным  з-за злоўжывання спіртнымі напоямі, што ставіць іх сям’і ў цяжкае становішча. Такіх выпадкаў было 4.

На прафілактычным уліку з прычыны лоўжывання спіртнымі напоямі ў РАУС, па апошніх звестках, знаходзіцца 171 жыхар раёна. Пэўная частка іх з’яўляецца падапечнымі ўчастковага інспектара міліцыі Яўгена Чэркаса, які сёлета апынуўся ў шэрагу лепшых па праведзенай прафілактычнай рабоце з гэтымі грамадзянамі.

У такім стане адказнасць непазбежная

У такім стане адказнасць непазбежная

Накіраванне ў лячэбна-прафілактычную ўстанову ўчастковы лічыць крайняй мерай у сваёй працы з тымі, чыё жыццё залежнае ад алкаголю. І толькі ў тых выпадках, калі ад гэтых людзей трэба засцерагчы членаў іх сям’і. Двое накіраваныя ім на лячэнне петрыкаўчан прадстаўлялі небяспеку менавіта для сваіх родных, не былі адзінокімі. Прычым, як адзначае Яўген Аляксандравіч, многім з такіх людзей дастаткова атрымаць папярэджанне пра накіраванне ў ЛПП, і іх паводзіны кардынальна мяняюцца. На такім этапе знаходзіцца прафілактычная праца з петрыкаўчанамі Аляксандрам Р., Сяргеем Д. і Сяргеем К. Мужчыны ўсвядомілі наступствы і цяпер не трапляюцца на падпітку. Больш таго, працаўладкаваліся, і там іх характарызуюць як сумленных працаўнікоў. Участковы адзначае, што асабліва важным для гэтых людзей з’яўляецца стабільнасць у жыцці і працоўнае месца, згубіўшы якое яны могуць зноў трапіць “на пратакол”, далей – ЛПП. Ёсць і тыя, хто разумее сваю праблему, але змагацца з ёй ужо не мае сіл. Напрыклад, Яўген М., які пяць разоў прайшоў кадзіроўку, і не першы раз сам прапануе накіраваць яго ў лячэбную ўстанову, каб хоць на  непрацяглы час  спыніць хваробу.

 

Да ведама:

Артыкулам 17.3 КоАП за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане алкагольнага ап’янення прадугледжана адказнасць да 8 базавых велічынь – у грамадскіх месцах і ад 1 да 10 базавых велічынь – на працоўным месцы.

Калі такія дзеянні адбываюцца паўторна на працягу года пасля накладання такога ж спагнання, то штраф будзе складаць ад 2 да 15 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.

Да грамадскіх месцаў аднесены вуліцы, стадыёны, скверы, паркі, грамадскі транспарт і іншыя месцы агульнага карыстання.

Пад дзеянне артыкула падпадае стан алкагольнага ап’янення, які абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць.

Пэўную заклапочанасць ва ўчастковага выклікаюць і сямейныя скандалісты. Ён упэўнены, што ў выпадку складанага канфлікту ўнутры дома лепш звярнуцца да праваахоўнікаў, каб папярэдзіць цяжкія наступствы, якія могуць быць непрадказальнымі. Не лішнім будзе пагутарыць з хатнім тыранам, каб засцерагчы ад ракавых крокаў. Так было на яго ўчастку з жыхаром Капыля, што сужыцельнічаў з петрыкаўчанкай. Сямейныя скандалы з запрашэннем участковага ў іх не былі рэдкасцю, пакуль мужчына не знайшоў іншую сяброўку. Справа закончылася яе забойствам.

Здараецца, у адрас міліцыі гучаць абвінавачанні, што злёгку “паддаўшага” чалавека забіраюць у аддзел і складаюць пратакол. Але Яўген Чэркас тлумачыць сітуацыю інакш:

– Да выпіўшых мы адносімся лаяльна. Няма мэты адэкватнага чалавека, які самастойна можа дайсці да дому і пагаджаецца з тым, што яму час туды ісці, прыцягваць да адказнасці. Іншая справа, калі ў стане ап’янення ён “шукае прыгод” і стварае нязручнасці іншым, або, што горш, можа сам стаць пацярпелым, калі яму іншыя нанясуць цялесныя пашкоджанні ці адбяруць каштоўныя рэчы. Наша задача: не пакараць, а папярэдзіць.

Алена БРУЦКАЯ,  фота  аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўных устаноў накіраваны 17 жыхароў раёна. Пра гэта расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика