Караед стварыў праблемы. 21.by

Караед стварыў праблемы

28.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўдная бяда абрынулася на хвойныя пароды дрэў нашых лясоў. У вялікай колькасці шаткуе іх пражорлівы караед. На барацьбу з гэтым шкоднікам у вобласць і ў тым ліку і наш раён былі запрошаны лесанарыхтоўчыя праватныя прадпрыемствы, мэблевыя фабрыкі і лясгасы з усёй краіны. Здаецца, барацьба са знішчэннем караеда наладжана, аднак яна стварыла яшчэ некалькі непрыемных момантаў. Цяжкагрузныя аўтамабілі лесанарыхтоў- шчыкаў, мякка кажучы, псуюць нашы грунтавыя і лясныя дарогі, а ў некаторых месцах увогуле іх знішчаюць. Да таго ж прысутнічаюць выпадкі складзіравання лесу ўздоўж дарог агульнага карыстання са значнымі парушэннямі правілаў, што стварае рэальную пагрозу для бяспекі руху.

З гэтай нагоды ў мінулую пятніцу аддзяленне ДАІ РАУС сумесна з ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” і ДРБУ-112 правялі семінар, на які таксама былі запрошаны прадстаўнікі прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць лесанарыхтоўку ў нашым раёне. Аднак, на жаль, большая частка з іх праігнаравала запрашэнне.

bqbtkQOavlQ

І ўсё ж, мерапрыемства адбылося. Як адзначыў начальнік АДАІ РАУС Сяргей Міцура, такія парушэнні вельмі актуальныя для ўсіх лесанарыхтоўшчыкаў. Спілаваную драўніну многія складзіруюць як каму захочацца – навальваюць калоды ў метры ад праезнай часткі, закрываюць бачнасць дарожных знакаў, выкарыстоўваюць вялікагрузную тэхніку без атрымання спецыяльнага дазволу, тым самым псуючы дарогі.

Таксама было нагадана прысутным, што, згодна з правіламі, арганізоўваць такія склады неабходна не бліжэй паласы адводу дарогі, якая акрамя схілу і абочыны складае 2 метры.

Некаторыя лесанарыхтоўшчыкі выказаліся, што іх тэхніка не мае магчымасці заехаць для пагрузкі на лясныя дарогі і можа загружацца толькі з асфальтавага пакрыцця. Кампраміснае рашэнне было прапанавана адразу – узгадняць складзіраванне і пагрузку з ДРБУ-112 і ажыццяўляць іх у сціслыя тэрміны. Ну і, зразумела, прыбраць за сабою рэшткі драўніны і кары, уключаючы і супрацьпажарныя палосы. Зараз жа, як адзначыў дырэктар ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” Юрый Апановіч, некаторыя прамсклады драўніны “красуюцца” на абочынах дарог амаль па паўгода. Да такіх негаспадарчых нарыхтоўшчыкаў будуць прымацца меры ўздзеяння.

З ляснымі і грунтавымі дарогамі таксама сапраўдная бяда. Як адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Аляксандр Семікопенка, найбольш ад вялікагрузаў пацярпела дарога “Камаровічы – Белы Пераезд”. Легкавы аўтамабіль па ёй ужо можа і не праехаць. У вырашэнні гэтай праблемы лесанарыхтоўшчыкі павінны цесна супрацоўнічаць з ДРБУ-112 і лясгасам, каб апошнія дапамаглі ім пакінуць пасля сябе дарогі ў належным стане. І адзін з выхадаў, бо не ўсе ў стане самастойна ажыццявіць грэйдзіраванне і падсыпку – заключэнне дамовы на рамонт пашкоджанага пакрыцця з ДРБУ-112.


Участак дарогі “Чалюшчавічы-Дземенка”

Участак дарогі “Чалюшчавічы-Дземенка”

Таксама такое пытанне разглядалася і на апошнім пасяджэнні камісіі па забеспячэнні дарожнага руху пры аблвыканкаме. Як адзначалася, у нашым раёне такім чынам сапсавана 29,2 кіламетра грунтавых дарог пры 144,9 кіламетра ў вобласці. Таму толькі сумесна можна прывесці іх у адпаведны стан.

Канечне, можна зразумець абодва бакі гэтай канфліктнай сітуацыі. Аднак усё ж прыезным лесанарыхтоўшчыкам варта быць крыху культурней і весці сябе ў гасцях належным чынам, без свавольства, абраз у бок дарожнікаў і па-гаспадарску. Глядзіш, і не было б яе, гэтай дарожна-лясной праблемы.

Дзмітрый БЯЛЬКО.

 Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдная бяда абрынулася на хвойныя пароды дрэў нашых лясоў. У вялікай колькасці шаткуе іх пражорлівы караед. На барацьбу з гэтым шкоднікам у вобласць і ў тым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика