Іх мала, але яны ў цяльняшках. 21.by

Іх мала, але яны ў цяльняшках

30.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іх мала, але яны ў цяльняшках


Ужо больш за 20 год Дзень Ваенна-марскога флоту шумілінскія маракі пачынаюць з мітынгу ў вёсцы Язвіна на магіле капітана 3 рангу Анатоля Іспянкова, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку на атамнай падводнай лодцы “Камсамолец”.

Так, няма ў нас мора, ды і свята такога ў календары няма, але пакуль ёсць людзі, аб’яднаныя ваенна-марской службай, моцнае марское братэрства будзе жыць. І гэта важна не толькі для тых 60-ці чалавек, што сёння з’яўляюцца членамі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ваенных маракоў”, але і для ўсіх, хто, назіраючы за іх дзейнасцю, хоча быць падобнымі на людзей у цяльняшках. Так жа, як яны, берагчы традыцыі, так жа падстаўляць плячо ў бядзе і разлічваць на дапамогу сябра, так жа любіць сваю Радзіму і памятаць сваіх герояў. Ад імя раённых уладаў здароўя і ўсяго самага найлепшага маракам пажадала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

Адкрыццё памятнай дошкі ў гонар капітана 2 рангу Анатоля Бычкова.

У памяць пра свайго таварыша, сэрцам адданага арганізацыі, чалавека, які, па сутнасці, аб’яднаў маракоў Шуміліншчыны ў адзіны моцны калектыў, капітана 2 рангу Анатоля Леанідавіча Бычкова была ўрачыста адкрыта памятная дошка на “Марскім камні” ля Шумілінскага возера, месцы, якое маракі называюць сваёй ваенна-марской базай. У лістападзе мінулага года Анатоля Леанідавіча не стала – і гэта вялікая страта для ўсіх тых, хто яго ведаў. “Ён стараўся рабіць гэты свет лепшым”, – сказала ўдава капітана Ларыса Бычкова. І хочацца верыць, што яго добрыя пачынанні будуць працягнутыя.
Устанаўленне памятнай дошкі стала магчыма, дзякуючы падтрымцы таварышаў, у прыватнасці, трэнера Віцебскай СДЮШАР “Багатыр” Анатоля Каваленкі, былога аднакласніка падводніка Анатоля Іспянкова, а таксама палачан Андрэя Макарава і Вадзіма Гарбаценкі.
Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ваенных маракоў” Віктар Прыходзька ўручыў маракам медалі “25 год Беларускаму саюзу ваенных маракоў” і іншыя ўзнагароды. Святкаванні працягнуліся прагулкамі пад парусамі на яле, цёплымі ўспамінамі, фотасе-сіямі на памяць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №58 ад 31.08.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх мала, але яны ў цяльняшках Ужо больш за 20 год Дзень Ваенна-марскога флоту шумілінскія маракі пачынаюць з мітынгу ў вёсцы Язвіна на магіле капітана 3 рангу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика