«Труд — наше всё». Жительница Березовца Мария Сенюта отметила 95-летие. 21.by

«Труд — наше всё». Жительница Березовца Мария Сенюта отметила 95-летие

05.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 


Юбілей – важная падзея ў жыцці кожнага чалавека. А калі круглая лічба набліжаецца да сотні, то гэта свята становіцца значным для кожнага жыхара вёскі. 95 – столькі гадоў споўнілася Марыі Ігнацьеўне Сянюце, якая на працягу ўсяго жыцця ведала яго галоўны сэнс – працаваць.

 Нарадзілася жанчына ў вёсцы Беразавец Карэліцкага раёна, дзе і пражыла ўсё жыццё. Жывучы ў вялікай сям’і, сядзець склаўшы рукі не прыходзілася, – не дазваляла вялікая гаспадарка. Марыя Ігнацьеўна з гонарам успамінае пра дзвюх кароў, а таксама шматлікіх кур, гусакоў, парасят і авечак.

Вучылася дзяўчынка ў Карэліцкай школе, куды яе кожны дзень вазілі бацькі. Клас быў невялікі – усяго сем чалавек. Вывучала беларускую і польскую мову, але больш за ўсё любіла вучыць вершы. Скончыла Марыя сем класаў, пасля чаго ёй выдалі спецыяльнае пасведчанне. Паводле слоў жанчыны, хадзіць у школу было вельмі цікава, а галоўнае, карысна.

Сумны лёс, які быў наканаваны многім падчас вайны, дакраўся і да яе сям’і. Калі загінулі два браты, уся гаспадарка лягла на плечы жанчыны. Паколькі маці і бацька былі ў сталым узросце, галоўным кармільцам стала менавіта дзяўчына. Марыя Ігнацьеўна з горыччу прыгадвае той цяжкі час:

–      Бацька быў без ног, таму прыходзілася самой і касіць, і араць. Чакаць дапамогі не было ад каго, бо з-за вайны вяскоўцаў стала значна менш. Кожнаму чалавеку трэба было найперш самому неяк пражыць, не тое, каб клапаціцца аб іншых. І гэта нармальна, бо такі суровы быў час.

Значна лягчэй стала, калі пачалі ўтварацца калгасы. Здаўшы ўсё сваё багацце, Марыя Ігнацьеўна вырашыла пайсці на ферму, дзе ўсё жыццё адпрацавала свінаркай. Памятае, як спачатку гадавала толькі парасят, а крыху пазней даверылі і кароў, якіх яна прадаіла аж да пенсіі. Пра іншае месца працы нават і не думала, і самаадана працавала на працягу ўсяго жыцця.

Паблізу хаты, дзе жыла сялянка, быў клуб, у якім часта збіралася моладзь. Хлопцы і дзяўчаты спявалі, танцавалі і нават глядзелі кіно. Але часта пабачыць там нашу гераіню не даводзілася – трэба было працаваць.

–      Ведаеце, цяпер зусім іншы час. Моладзь не імкнецца да працы так, як мае быць. Мы ў свой час нават падумаць не маглі, каб неяк ухіліцца ад работы. Праца – гэта было наша ўсё. Як прачнуліся ранкам, так і пайшлі шчыраваць. А зараз людзі ставяцца да гэтага зусім інакш, і ад гэтага мне сумна.

Як пазнаёмілася з будучым мужам, жыхарка Беразаўца памятае вельмі добра. У сакавіку сарвала мост, які праходзіў праз раку Сэрвач. І вось аднойчы да іх прыехаў той, з кім потым Марыя Ігнацьеўна пройдзе поруч усё жыццё. Хлопец быў адным з тых, каму паручылі даглядаць мост. Ён паставіў сані ў хлеў, і знік. А потым іх пагляды сустрэліся зноў. У краме. Менавіта з гэтага моманту малады Міхаіл стаў дзяўчыне самым блізкім ва ўсім свеце.


Зараз у Мырыі Ігнацьеўны тры ўнука і чатыры ўнучкі. Жыве жанчына з сынам, які яе даглядае. Па яго словах, нягледзячы на ўзрост, Марыя Ігнацьеўна стараецца не сядзець на адным месцы.


Павіншаваць доўгажыхарку з днём нараджэння прыехалі дырэктар КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Святаслаў Вячаслававіч Аляшкевіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алена Анатольеўна Макар. Старшыня СВК выказаў юбілярцы словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, а таксама пажадаў здароўя, каб праз пяць гадоў сустрэцца зноў, ужо на стогадовы юбілей.

Вікторыя КАСЦЮК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Юбілей – важная падзея ў жыцці кожнага чалавека. А калі круглая лічба набліжаецца да сотні, то гэта свята становіцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика