ЗНОЎ РЭКОРД
07.08.2018
—
Новости Общества
|
28 ліпеня ў горадзе Лунінец прайшоў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па экіпіровачным жыме лежачы. Нашы хлопцы з Капаткевічаў Яўген Лазарчык і Руслан Герасіменка прынялі ў ім удзел. – Напярэдадні спаборніцтваў у зале я паказаў найлепшы свой вынік – 181 кг, – падзяліўся Руслан. – У Лунінцы першыя два падыходы былі не зусім ўдалымі, трэці даўся з поспехам – 162,5 кг у вагавой катэгорыі да 66 кг. Гэтага хапіла, каб паставіць асабісты рэкорд і выканаць нарматыў майстра спорту. Гэта былі першыя мае спаборніцтвы ў экіпіроўцы. Эмоцыі перапаўнялі, вядома. Хачу выказаць падзяку нашаму трэнеру. – На жаль, не усё атрымалася, як планавалі, – распавёў трэнер Ілля Марчанкоў. – Гэта нармальна, такое бывае. Руслана віншую з рэкордам, а вось Яўген яшчэ можна сябе праявіць у наступны раз – у снежні зноў будуць спаборніцтвы. Пакуль хлопец на трэніроўках паставіў неафіцыйны асабісты рэкорд 232,5 кг у жыме лежачы. Засталося сабрацца і паказаць гэты вынік зімой. Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота з асабістага архіва Іллі Марчанкова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 ліпеня ў горадзе Лунінец прайшоў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па экіпіровачным жыме лежачы. Нашы хлопцы з Капаткевічаў Яўген Лазарчык і Руслан Герасіменка...
|
|