Першы, лепшы, малады. 21.by

Першы, лепшы, малады

07.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2484

Сёлетні год, трэба сказаць, выдаўся для аграрыяў раёна ў плане вырошчвання зерневых не надта спрыяльным. Спачатку іх засушыла, а потым жа ўцалелыя ўчасткі перашкаджалі ўбіраць штодзённыя дажджы. Таму і збожжа ў некаторых гаспадарках у гэтым годзе будзе не багата.

Аднак, нягледзячы на даволі складаную ўборачную кампанію, тысячнікі сярод камбайнераў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, у раёне будуць. А калі дакладней – першы ўжо ёсць. Па стане на 3 жніўня вадзіцель УП “Палессе-Аграінвест” Аляксандр Шпігановіч аўтамабілем “МАЗ 551605” адвёз 1191 тону збожжа, далёка абагнаўшы нават сталых і вопытных вадзіцеляў.  Больш таго, Аляксандр сярод маладых вадзіцеляў у раёне працяглы час займае першае месца.

З гэтай нагоды ў мінулую пятніцу з віншаваннямі і падарункакмі да Аляксандра Шпігановіча ў поле завіталі старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак, райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік, дырэктар УП “Палессе-Аграінвест” Міхаіл Капінскі і першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Туравец.

Ганаровыя госці павіншавалі маладога вадзіцеля з дасягненнем, пажадалі моцнага здароўя, энтузіязму і ў хуткім часе дасягнуць дзьвюх тысяч тон перавезенага збожжа, а таксама ўручылі граматы і ўдзячныя лісты ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў, галіновага прафсаюза і райкама “БРСМ”. Удзельнікі ж мастацкай самадзейнасці аўтаклуба пры раённым Доме культуры павіншавалі маладога тысячніка песнямі. У адказ Аляксандр Шпігановіч падзякаваў усім за цёплыя словы, віншаванні і ўвагу, а таксама паабяцаў ў хуткім часе перавезці 2 тысячы тон. І, відаць, хутка мы зноў будзем ушаноўваць Аляксандра, бо па стане на 6 жніўня ён перавёз ужо амаль 1500 тон.

Так што чакаем моманту ўзнагароджвання.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні год, трэба сказаць, выдаўся для аграрыяў раёна ў плане вырошчвання зерневых не надта спрыяльным. Спачатку іх засушыла, а потым жа ўцалелыя ўчасткі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика