Крымінал-дайджэст
07.08.2018
—
Новости Общества
|
ТУРМА ЛЕПШ АРМІІ? У чарговы раз Петрыкаўскім раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага Кодэкса ў дачыненні да жыхара Петрыкава. Без паважных прычын хлопец не з’явіўся ў паказаны час у раённы ваенны камісарыят. Дзяржавай прадугле-джана пакаранне ў выглядзе штрафа, арышта, абмежавання волі і да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.
ТРЭБА ПАЧАКАЦЬ Петрыкаўскім РАСК на працягу 2018 года было праведзена 11 праверак па фактах уступлення ў палавую сувязь з асобамі, якія не дасягнулі 16 гадовага ўзросту, было распачата некалькі крымінальных спраў. У ліпені ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 168 у дачыненні да чарговага “Казановы”. Ведаючы пра тое, што дзяўчына не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, уступіў з ёй, з яе згоды, у палавую сувязь. Хлопцу пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў.
ГАРАЖЫ ПАД ПАГРОЗАЙ У вёсцы Аголічы па вуліцы Маладзёжнай невядомы пранік у гараж у перыяд з 25 па 27 ліпеня, адкуль таемна выкраў 3 акумулятарныя батарэі, коштам 30 рублёў кожная, электрарухавік шэрага колеру без шнура, на 950 абаротаў, коштам 300 рублёў, кола ў зборы ад матацыкла “Мінск” коштам 150 рублёў, карбюратар ад матацыкла “Мінск” коштам 30 рублёў. Маёмасная шкода склала 570 рублёў. Асоба, якая ўчыніла злачынства, не ўстаноўлена, выкрадзенае не выяўлена.
П’ЯНКА СКОНЧЫЛАСЯ КРАДЗЯЖОМ Па вуліцы Школьнай у гарадскім пасёлку Капаткевічы, жанчына, скарыстаўшыся няўважлівасцю гаспадароў на падпітку, выкрала 300 беларускіх рублёў. Злачынца затрымана, вядзецца следства. Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ТУРМА ЛЕПШ АРМІІ? У чарговы раз Петрыкаўскім раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага Кодэкса ў... |
|