Новы магазін у раёне новабудоўляў
10.08.2018
—
Новости Общества
|
Урачыстае адкрыццё новага магазіна “Танак” ператварылася ў прыгожае і вясёлае свята для жыхароў навакольных дамоў.
Пяты харчовы магазін фірмы “Танак” расчыніў свае дзверы для жыхароў новага мікрараёна, што мяжуе з вуліцай Трактарнай. Гэты будынак пад нумарам 72 А доўгі час быў незапатрабаваны. Вядомы смаргонскі прадпрымальнік Юрый Ціханчук атрымаў яго ў арэнду на пяць гадоў. Капітальны рамонт змяніў воблік будынка і вонкава і знутры. Закуплена спецыяльнае абсталяванне, створаны новыя рабочыя месцы. Жыхары блізляжачых дамоў атрымалі гандлёвы пункт у шагавай даступнасці. На свяце прысвечным адкрыццю новага гандлёвага пункта прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака, начальнік упраўлення эканомікі, гандлю і паслуг Ірына Галдыцкая. У праграме мерапрыемства былі цікавыя конкурсы,дэгустацыя, латарэя, віктарыны, анімацыі і забаўляльная праграма для дзяцей. Першыя пакупнікі атрымалі дысконтныя карткі ў падарунак, многіх чакалі прыемныя сюрпрызы.
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае адкрыццё новага магазіна “Танак” ператварылася ў прыгожае і вясёлае свята для жыхароў навакольных дамоў.
|
|