Галоўнай тэмай сустрэчы ІПГ аблвыканкама з ідэалагічным актывам Петрыкаўшчыны стала стварэнне ў рэгіёне магчымасцяў для самарэалізацыі моладзі
16.08.2018
—
Новости Общества
|
У чацвер на базе гарадской гімназіі прайшла сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы аблвыканкама з ідэалагічным актывам арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Петрыкаўшчыны. Тэма, прапанаваная намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Таццянай Кручко для абмеркавання, закранала пытанні стварэння ў рэгіёне магчымасцяў для самарэалізацыі моладзі. У час гутаркі ўзнімаліся пытанні падтрымкі на месцах маладзёжных ініцыятыў, стварэння для маладых супрацоўнікаў камфортных умоў для працы і пражывання, аказання метадычнай дапамогі з боку старэйшых калег, арганізацыі вольнага часу моладзі, актыўнага ўдзелу яе ў спартыўным і культурным жыцці. Важнай задачай, на думку Таццяны Кручко, для кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання з’яўляецца выпрацоўка сістэмы стымулаў па замацаванні маладых кадраў на прадпрыемствах і ў арганізацыях, бо аналіз паказвае, што з ліку маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў раён на працягу апошніх гадоў, па розных сферах эканомікі працягваюць працаваць пасля абавязковай адпрацоўкі ў сярэднім каля 60 %. Сваю нішу ў рабоце з працоўнай моладдзю займае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, рэгіянальнымі структурамі якога арганізоўваюцца мерапрыемствы па працоўнай занятасці моладзі, ладзяцца спартыўныя і культурныя акцыі. На Петрыкаўшчыне раённая арганізацыя БРСМ аб’ядноўвае 1216 чалавек. Усяго ж у раёне да катэгорыі моладзі (ад 14 да 31 года) адносіцца практычна кожны дзясяты жыхар. На сустрэчы вопытам арганізацыі работы з моладдзю ў сваіх галінах падзяліліся прадстаўнікі структур адукацыі, аховы здароўя, камунальнай гаспадаркі і гандлю. У. ЕСІПАЎ. Фота А. ГУСЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер на базе гарадской гімназіі прайшла сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы аблвыканкама з ідэалагічным актывам арганізацый, прадпрыемстваў і...
|
|