Работа сістэмная – цяжкасцяў не ўзнікае. 21.by

Работа сістэмная – цяжкасцяў не ўзнікае

17.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

ЖКХ1
На гэтым тыдні Століншчына стала пляцоўкай для правядзення мерапрыемства рэспубліканскага ўзроўню. 15 жніўня ў нашым раёне прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Праводзілася яно з удзелам міністра Аляксандра Аляксандравіча Церахава.                   

Першым пунктам наведвання ўдзельнікаў калегіі была блочна-модульная кацельня ў аг. Фядоры, што працуе на мясцовым паліве. Галоўны цеплатэхнік Столінскай ЖКГ Вольга Жакун на высокім прафесійным узроўні азнаёміла з работай аб’екта. На яго будаўніцтва было расходавана 1 485 849 рублёў пры каштарысным кошце 2 242 027 рублёў. Кіраўнік галіны Аляксандр Церахаў жорстка паставіў пытанне спецыялістам міністэрства пра недапушчальнасць складання такіх каштарысаў, што на практыцы амаль напалову ідуць у разрэз з вынікамі будаўніцтва.

Трэба адзначыць, што фядорскі аб’ект дазволіў забяспечыць надзейнасць цеплазабеспячэння мясцовай школы, дзіцячага садка, амбулаторыі, дома культуры і 61 жылога дома. Знізіўся і сабекошт 1 Гкал на 5 рублёў.

Са станоўчага боку была адзначана работа мясцовай ЖКГ па перакладцы цеплавых сетак на прэдізаляваныя трубы. Так, у нас гэты паказчык 91 працэнт. Што тычыцца іншых рэгіёнаў краіны, то тут лічбы на ўзроўні 40 працэнтаў. Задача ж стаіць, каб кожны раён прырастаў штогод каля чатырох працэнтаў у працэсе замены труб.

Міністр жылкамгаса рэспублікі засяродзіў увагу на тым, што асноўным прадуктам для галіны з’яўляецца цеплавая энергія. Таму трэба працаваць над мінімізацыяй страт ад эксплуатацыі цеплавых сетак і навучыцца прадаваць спецыфічны тавар.

Аляксандр Церахаў заўважыў, што даклад Вольгі Васільеўны лепшы з усіх, што былі пачуты ім на працягу года. Таму прапанаваў распаўсюдзіць гэтую прэзентацыю і правесці семінар з удзелам непасрэдна Столінскага галоўнага цеплатэхніка.

Пры наведванні вытворча-тэхнічнай базы Столінскай ЖКГ па вуліцы Пінскай райцэнтра было абмеркавана пытанне па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Пра праводзімую работу ў гэтым кірунку расказаў выконваючы абавязкі дырэктара Аляксандр Аўрамавіч Тарасевіч. Потым работнікі ўчастка добраўпарадкавання пакрокава паказалі працэс допуску да работы. Пачынаючы ад праверкі на алкатэсце да выезду на спецтэхніцы. Першы намеснік міністра Генадзь Аляксеевіч Трубіла адзначыў, што ўсё ўбачанае адназначна не паказуха. Гэта на самай справе штодзённы працэс, які не з’яўляецца нечым выпадковым для супрацоўнікаў. Рабочыя добра арыентуюцца ў неабходных працэсах агляду тэхнікі перад работай, дакладна ведаюць, на якой тэрыторыі горада і чым будуць займацца ў рабочы час.

Тэма дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў на дадзены момант з’яўляецца даволі актуальнай і спрэчнай па некаторых пунктах. Яскрава гэта было бачна пры абмеркаванні гэтага пытання непасрэдна ў ходзе пленарнага пасяджэння калегіі. І найбольшая колькасць створаных асацыяцый, таварыстваў уласнікаў сканцэнтравана ў буйных гарадах. На Століншчыне ж функцыянуюць 19 арганізацый забудоўшчыкаў, ці прасцей кажучы, жыллёва-будаўнічыя спажывецкія кааператывы. Пры наведванні шматкватэрных дамоў па вуліцы Фядотава ў Століне (МЖБСК №№ 25 і 26) начальнік аддзела ЖКГ Столінскага райвыканкама Генадзь Іванавіч Беразоўскі патлумачыў, як ажыццяўляецца абслугоўванне гэтых дамоў. Міністр быў прыемна здзіўлены, калі даведаўся, што жыхары дамоў самастойна займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі свайго двара: збіраюцца на суботнікі, робяць малыя архітэктурныя формы, кветнікі. Кажучы модным цяпер словам краўдфандзінг, калі ў добраахвотным парадку збіраюцца нейкія сродкі для выканання тых ці іншых работ, ажыццяўлення нейкіх задум і інш.

Сярод злабадзённых пытанняў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі – вываз і сартаванне цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА). Пра стан спраў ў нашым рэгіёне гаварылі пры наведванні станцыі сартавання ЦБА. Выслухаўшы даклад начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Дзмітрыя Страхі, міністр задаў пытанне:

– Дык да чаго ж імкнецца Століншчына ў вырашэнні пытання абыходжання з адходамі? Перш чым пакінуць некалькі дзеючых палігонаў, трэба лагістычна вызначыць дакладную схему, каб задаволіць патрэбны насельніцтва ў вывазе ЦБА.

Аляксандр Церахаў заўважыў, што шаблонаў у вырашэнні гэтага пытання быць не можа. І даў даручэнне спецыялістам міністэрства ў бліжэйшы час прыбыць у раён і вывучыць становішча. А потым унесці перспектыўныя прапановы.

– Калі ў кіраўніцтва раёна такія высокія патрабаванні да добраўпарадкавання, такая пільная ўвага да гэтага пытання, неабходна дапамагаць! – сказаў міністр.

Удзельнікі калегіі азнаёміліся  таксама з вынікамі капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй будынка інтэрната з перапланіроўкай першага паверха пад кватэры ў Давыд-Гарадку. Падыскусіравалі, хто ж павінен вызначаць неабходны памер работ па рамонце, і якімі навыкамі павінен валодаць рабочы.

Апошняй кропкай было наведванне фермерскай гаспадаркі “Альшаны”. Сказаць, што ўсе засталіся пад уражаннем, значыць не сказаць нічога. Здзіўленню гасцей не было межаў. Маўляў, як можна стварыць мегасучасную вытворчасць памідораў без шматлікага штату лагістаў, маркетолагаў, менеджараў і інш?! Адказ быў просты – трэба ведаць,  чаго хочаш, і сумленна працаваць! Прычым, навейшыя тэхналогіі тут маюць ганаровае месца. Ды што казаць, аграгарадок Альшаны наогул не пакінуў нікога абыякавым. Маўляў, гэта сапраўдны эксклюзіў у добрым сэнсе гэтага слова!

 Уходзе пленарнага пасяджэння былі абмеркаваны пытанні арганізацыі дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў; рэалізацыі мерапрыемстваў і патрабаванняў па пастаноўцы на ўлік тых, каму патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоў; аб выніках работы па зніжэнні выдаткаў у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Рэзюмуючы пасяджэнне калегіі, міністр жылкамгаса Аляксандр Церахаў адзначыў, што калі работа сістэмная, адладжаная, то і цяжкасцяў не ўзнікае.

Каментарыі:

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў:

– Адзначаю высокі ўзровень падрыхтоўкі пасяджэння калегіі кіраўніцтвам, спецыялістамі Столінскага раёна. Канешне, межаў дасканаласці няма. Але трэба сказаць, што гэта лепшы прыклад за апошні час.

Ва ўсім бачны прафесійныя падыходы. Кадры высокакваліфікаваныя, карэктнае стаўленне да людзей. Чырвонай стужкай праходзіць пільная ўвага мясцовай улады да праблем жыхароў. Жадаю не спыняцца на дасягнутым і імкнуцца наперад.

Начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага абл-выканкама Сяргей Леанідавіч Вашкевіч:

– Століншчына, канешне, карэнным чынам адрозніваецца ад нашай вобласці. Гэта бачна па адносінах людзей да добраўпарадкавання. У вас зусім іншы менталітэт. Увачавідкі пераканаўся, што ўся прыгажосць ствараецца ад душы, па ўласным жаданні і імкненні. Гэта не нейкі паказны глянец, зроблены на некалькі гадзін, гэта штодзённая работа. Па-добраму вам зайздросцім.

Што ж тычыцца прадэманстраванай блочна-модульнай кацельні, то для нас гэта не навінка. Сказаць, што гэта ўнікальны варыянт, не магу, мы таксама працуем у гэтым кірунку.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Герасімаў:

– На Століншчыне ўпершыню. Вельмі спадабаўся ўзровень добраўпарадкавання раёна. Аўтарытэтна магу сказаць, што сярод падобных рэгіёнаў, якія давялося наведаць, гэта лепшы прыклад.

Віцебшчына ў адрозненне ад вас адной з праблем лічыць наяўнасць вялікай колькасці населеных пунктаў з малой колькасцю жыхароў. Гэта ўскладняе прадастаўленне паслуг ЖКГ. Напрыклад, будаўніцтва тых жа станцый абезжалезвання.

Мы таксама выкарыстоўваем мясцовыя віды паліва, у агульнай колькасці гэта прыкладна 70 працэнтаў. Ды цяпер на Віцебшчыне праблемы з драўнінай. У нас ёсць высокакваліфікаваныя кадры для нарыхтоўкі, магутнасці, а сыравіны няма.

Калі зацікавіцеся, дык можам азнаёміць з такой навінкай, як пілетныя кацельні. Іх перавага ў тым, што яны модульныя і перасовачныя. На Наваполацкім біямехзаводзе ўжо не думаюць, як выбіраць другасныя рэсурсы. Там адкрыта лінія па перапрацоўцы забруджаных ПЭТ-бутэлек. Атрымліваемы ПЭТ-флекс можа быць выкарыстаны ў вытворчасці сентыпонаў, як дадатак пры выпуску полімерных вырабаў і інш. Гэта нашы дасягненні.

Карыстаючыся магчымасцю,  задалі колькі пытанняў, што даволі часта задаюць чытачы газеты. Гэта гарачае водазабеспячэнне і лазневае абслугоўванне.

Намеснік гендырэктара Брэсцкага абласнога УП “Упраўленне ЖКГ” Міхаіл Паўлавіч Іолап:

– Забеспячэнне лазневым абслугоўваннем у межах сацыяльных стандартаў на Століншчыне выконваецца. Канешне, перш чым закрыць тую ці іншую лазню, робіцца падрабязны аналіз, разлічваецца сабекошт паслугі, колькасць наведванняў. Відавочна, што на дадзены час у большасці гэта паслуга стратная для ЖКГ.  Але гэта не азначае, што прыярытэт ставіцца менавіта на атрыманні прыбыткаў. Галоўнае – задаволіць патрэбы людзей. І калі лазня зачыняецца, то прапануем замену. Напрыклад, падвозім у бліжэйшы населены пункт. Не трэба скідаць з рахунку і той момант, што цяпер лазні сталі моднымі ў прыватным сектары, як кажуць, у сваім двары.

Не магу не сказаць колькі слоў пра работу столінскіх камунальнікаў. Адназначна, што гэтыя людзі працуюць не на сёння, а на перспектыву, бачаць будучыню па ўсіх відах сваёй дзейнасці. Аб’екты эксплуатуюцца не спантанна, а мэтанакіравана.

Намеснік гендырэктара Брэсцкага абласнога УП “Упраўленне ЖКГ” Генадзь Станіслававіч Геразо:

– Па самым мінімальным стандарце гарачая вада, папросту кажучы, павінна быць два разы на тыдзень. Тэндэнцыя, каб і ў начны час таксама. Зацвярджаюцца пэўныя графікі падачы вады. Цяпло ж датуецца, а гэта грошы раённых бюджэтаў. У сельскіх кацельнях таксама імкнёмся наладзіць работу так, каб гарачая вада была штодня.

Пра Столінскі раён магу толькі сказаць, што бываў шмат разоў і ганаруся вашымі людзьмі і іх працай.

Алена КЛІМУШКА

Фота аўтара

і Аляксандра НІКІФАРЭНК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На гэтым тыдні Століншчына стала пляцоўкай для правядзення мерапрыемства рэспубліканскага ўзроўню. 15 жніўня ў нашым раёне прайшло выязное пасяджэнне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика