Будучыня – гэта мы! Моладзь аграгарадка Залессе распачынае працу па новаму праекту. 21.by

Будучыня – гэта мы! Моладзь аграгарадка Залессе распачынае працу па новаму праекту

17.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будучыня – гэта мы!
Так сцвярджаюць залескія дзяўчаты, якія не баяцца браць на сябе адказнасць за ўласны лёс і за будучыню сваёй малой радзімы.

Романович 028.jpg

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ з актывісткамі праекта Святланай АЛЕКСАНДРОВІЧ, Ангелінай КЯНЬКО і Палінай МАРЫНІНАЙ.


Жнівень – месяц незвычайны, ён пераломны. У перакладзе з латыні augustus – вялікасны, боскі. У шэрагу значных падзей гадавога цыклу і жыцця чалавека менавіта на яго выпадаюць значныя падзеі, што вызначаюць далейшыя наступствы прынятых рашэнняў. Увосень толькі куранят падлічваюць, а для аграрыяў у апошні летні месяц відавочны вынікі земляробчай працы. Для маладых спецыялістаў гэта пачатак працы па размеркаванні, а вось для актыву аграгарадка Залессе – пачатак цікавай працы па новаму праекту.

Няўрымслівы ініцыятар грамадскай дзейнасці ўлюблёны ў сваю родную вёску з такой багатай гісторыка-культурнай спадчынай Ала Шыцікава сабрала самых актыўных маладых зямлячак, каб талакой зрабіць чарговыя крокі па замацаванні моладзі ў гэтых слынных мясцінах. Дапамагчы ў гэтым павінен праект “Будучыня – гэта мы”, што атрымаў фінансавую падтрымку асветніцкага грамадскага аб’яднання “Фонд Льва Сапегі”, як пераможца конкурсу міні-грантаў асацыяцыі агенцтваў мясцовай дэмакратыі ALDA.

У межах праекта будуць праведзены работы па добраўпарадкаванні гістарычных мясцін, што звязаны з памяццю пра Першую сусветную вайну, распрацаваны веламаршруты па гэтых аб’ектах, выдадзена брашура пра гісторыю Залесся, створаны зона адпачынку і валейбольная пляцоўка. А яшчэ моладзь пачала вывучаць вопыт работы мясцовых органаў кіравання і самакіравання дзеля таго, каб бачыць перспектывы і магчымасці свайго асабістага ўдзелу ў больш эфектыўнай дзейнасці мясцовых саветаў.

У Залескім сельскім выканкаме з так званымі стажорамі сустракаліся і расказвалі пра структуру дзяржаўнага будаўніцтва, фарміраванне сістэмы дзяржаўных органаў і арганізацыю іх работы старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч і старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч. Некаторыя ўдзельнікі праекта знаёміліся з пытаннямі, што датычацца кампетэнцыі сельвыканкама, а старшакласніцы мясцовай школы Ангеліна Кянько, Паліна Марыніна і супрацоўніца музея-сядзібы М. К. Агінскага Святлана Александровіч накіраваліся з Іванам Рамановічам у райцэнтр, а затым на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Асінаўшчызну.

Романович 009.jpg

Удзельніцы праекта ў Залескім сельвыканкаме з Алай ШЫЦІКАВАЙ (справа).


Надалей лідары моладзі будуць сустракацца са старастамі вёсак, браць удзел у рабоце дэпутацкага корпусу, прысутнічаць на пасяджэннях камісій, на сесіях і нават вынесуць сваю праграму замацавання моладзі ў сельскай мясцовасці на разгляд дэпутатаў.

Ала Шыцікава ўпэўнена, што ніхто, акрамя мясцовых жыхароў, не здолее спыніць працэс вымірання вёсак, адтоку з перыферыі маладых спецыялістаў. Таму бачыць сваю задачу ў абуджэнні мясцовай ініцыятывы на карысць малой радзімы.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будучыня – гэта мы! Так сцвярджаюць залескія дзяўчаты, якія не баяцца браць на сябе адказнасць за ўласны лёс і за будучыню сваёй малой радзімы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика