Золата жыцця знішчае негатыў
18.08.2018
—
Новости Общества
|
У смаргонскім загсе зарэгістравалі сёння, у дзень з магічнай лічбай 18.08.2018, ажно 13 шлюбаў. А каб негатыў лічбы 13 не ўплываў на сямейны лёс маладых, чатырнаццатымі сталі залатыя юбіляры – Эдуард і Ніна Юганы.
Пяцьдзесят гадоў таму яны зарэгістравалі свой шлюб у мінскім загсе, бо абодва былі мінчанамі. Далейшы лёс кідаў сям’ю па ўсяму Савецкаму Саюзу. У Смаргонь Юганы прыехалі на новы трактарны завод, дзе Эдуард Пятровіч працаваў галоўным інжынерам, а Ніна Васільеўна – у цэнтральнай завадской лабараторыі.
На ўрачыстую рэгістрацыю 50-гадовага шлюбу сабраліся сябры і знаёмыя, прыехалі сыны і ўнукі. Юбіляры сталі на традыцыйны беларускі рушнік, абмяняліся залатымі пярсцёнкамі, запалілі свечку – сімвал шчаслівага сямейнага ачага. А яшчэ сказалі слова на дарогу маладой пары - Дзмітрыю і Аксане Давідовічам, якія ў гэты дзень пабраліся шлюбам.
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У смаргонскім загсе зарэгістравалі сёння, у дзень з магічнай лічбай 18.08.2018, ажно 13 шлюбаў. А каб негатыў лічбы 13 не ўплываў на сямейны лёс маладых, чатырнаццатымі...
|
|