КСУП «Рухчанскi». Дакрануцца да неба. 21.by

КСУП «Рухчанскi». Дакрануцца да неба

24.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РУХЧА2
РУХЧА1
Убрана – 811 га

Намалочана –  2547 тон

Ураджайнасць –  31,4 ц/га

Маладзёжны экіпаж у складзе Васіля Калесніка і Эдуарда Гуцко ў кожным сезоне ў прызавых  месцах у раённым спаборніцтве.

Хлопцы падчас жніва на камбайне КЗС-1218 убралі 183 га збожжавых і намалацілі 631 тону. Летась гэты экіпаж заняў другое месца.

– Неяк не даводзіцца нам стаць першымі, — з усмешкай кажа Васіль. – Штогод месцы чаргуюцца – то другое, то трэцяе. Але гэта нас не турбуе, мы робім сваю справу.

Падчас нашай сустрэчы хлопцы рыхтавалі камбайн да зімоўкі. Для Васіля Калесніка гэта ўжо шосты ўборачны сезон, а для Эдуарда – толькі другі.

Каб дабівацца добрых вынікаў на жніве, у гаспадарцы трэба мець і адпаведную агранамічную службу. За гэтую галіну адказвае галоўны аграном Таццяна Іванаўна Рашэцкая. Пра тое, што жанчына літаральна жыве сваёй справай, сведчыць той факт, што яна як прыехала на работу ў Рухчу ў 2007 годзе, пакідаць яе не збіраецца. Як кажуць – пусціла карані. Выйшла замуж, нарадзіла сына Аляксандра. Тут працуе механізатарам і яе муж Аляксандр.

– Хоць нарадзілася я і выгадавалася ў р. п. Рэчыца, але з дзяцінства любіла зямлю. Бацькі прывілі гэтую любоў. Пасля заканчэння ліцэйскага класа ў СШ № 3 з хіміка-біялагічным ухілам паўстаў выбар прафесіі – медыцына ці агранамія. Я адразу зразумела, што медыцына – не маё. І паступіла ў Ляхавіцкі аграрны каледж. Потым па размеркаванні накіравалася працаваць у Рухчу. Недзе паўгода працавала хімікам-насенняводам, а потым стала галоўным аграномам. Канешне, адразу было цяжка – быць амаль адной дзяўчынай сярод мужчынскага калектыву.  Дзякуй дырэктару Генадзю Станіслававічу Хараўцу, што падтрымліваў мяне.

А ў гэты час мы шпарка рухаліся на асабістым аўтамабілі да поля з кукурузай. Таццяна вырашыла пахваліцца надта добрым ураджаем “царыцы палёў”. Сказала, што месцамі кукуруза вышэй за тры метры.

– У нас даволі малады калектыў, усе работнікі адказныя і разумеюць, што ад таго, як спрацуюць, залежыць іх фінансавы дастатак. У гаспадарцы я адказваю за севазварот, размяшчэнне культур па палях, пасяўныя плошчы і іншае.

Факт – кукуруза у ваколіцы Рухчы вымахала ў неба. Адназначна – вышэй за тры метры.

На пытанне, аб чым марыць Таццяна, яна адказала:

– Хачу такі аўтамабіль, які будзе добра ехаць па полі. Якая машына патрэбна? Ды любая, якая лепш прыстасавана для агранаміі. Буду рада і “Ніве”.

Аляксандр

 НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана – 811 га Намалочана –  2547 тон Ураджайнасць –  31,4 ц/га Маладзёжны экіпаж у складзе Васіля Калесніка і Эдуарда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика