КСУП «Прыпяць-2009». Залог поспеху – узаемадапамога. 21.by

КСУП «Прыпяць-2009». Залог поспеху – узаемадапамога

24.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSCF5041
DSCF5062
Убрана – 1080 га

Намалочана – 3538 тон

Ураджайнасць – 32,8 ц/га

Што значыць дбайны гаспадар для гаспадаркі? Гэта выціснуць магчымы максімум з наяўных сродкаў і магчымасцяў.

Менавіта такім хочацца ахарактарызаваць дырэктара КСУП “Прыпяць-2009” Анатоля Васільевіча БОКШУ. За некалькі гадоў ператварыць гаспадарку, якая знаходзілася амаль на задворках, у склад моцных сераднякоў – справа, што дорага каштуе і варта павагі.

– Канешне, праблем хапала ў гаспадарцы, – расказвае Анатоль Бокша. – Гэта тычылася як кадравага складу, так і тэхнічнага ўзбраення. Але павольна мы навялі парадак. Калі раней адзін чалавек мог сумяшчаць уборку і адвозку, то цяпер у кожнага работніка ёсць сваё адказнае месца. З ліку будаўнікоў, жывёлаводаў вылучылі тых, хто мае вадзіцельскае пасведчанне, і замацавалі за імі тэхніку. У гэтым годзе палепшылі становішча – купілі два новыя прэсы для саломы і сена, дзве травяныя жняяркі, новы трактар МТС-1221, агрэгаты для ўнясення мінеральных угнаенняў і іншую тэхніку. Адметным гэты год для гаспадаркі стаў тым, што ўпершыню за доўгія гады мы маем пераможцаў і лідараў раённага спаборніцтва. Напрыклад, наш экіпаж першым у раёне намалаціў 1000 тон збожжа.

Сёлета мы спрацавалі добра, ніякіх праблем не было – ні з тэхнікай, ні з палівам. Канешне, былі пытанні, але яны аператыўна вырашаліся на працягу дня. Скончылі ўборку ў сціслыя тэрміны.

На працягу некалькіх гадоў больш за 1000 тон намалочвае экіпаж у складзе камбайнераў Ігара Валянцінавіча Некрашэвіча і Міхаіла Паўлавіча Вабішчэвіча, якія на камбайне КЗС-1812 убралі 340 га і намалацілі 1107 тон збожжа. Не дасягнулі тысячнага рубяжу, але былі блізкія да яго камбайнеры Ігар Васільевіч Дзедавец і Анатоль Мікалаевіч Лебядзеўскі – убралі 290 га і намалацілі 933 тоны.

–  Працую ў гаспадарцы з 1993 года, – расказвае камбайнер Ігар Некрашэвіч. – Раней даводзілася ўбіраць збожжа і на “Доне-1500”, і на “КЗР-Палессе”. Так, было больш страт. Цяпер працаваць стала не лягчэй, але крыху лепей. Мы з напарнікам, які, на жаль, захварэў сёння, паставілі камбайн у ангар, дзе ён будзе чакаць новага сезона.

Ёсць у гаспадарцы і перадавыя вадзіцелі. Гэта Мікалай Васільевіч Вярэніч, які на МАЗ-555142 перавёз 1071 тону збожжа і 346 тон рапсу, і Уладзімір Васільевіч Булыга, які на МАЗе-555102 перавёз 1211 тон збожжа. Спачатку ў пераможцах значыўся Уладзімір Булыга, але калі дадалі і рапс, то першынство перахапіў Мікалай Вярэніч. Але мужчыны не хвалююцца вельмі з-за гэтага, па-сяброўску вырашаюць пытанні, таму што лічаць, што залог поспеху і добрай працы – гэта таварыскасць і ўзаемадапамога.

Тэкст і фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана – 1080 га Намалочана – 3538 тон Ураджайнасць – 32,8 ц/га Што значыць дбайны гаспадар для гаспадаркі? Гэта выціснуць магчымы максімум
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика