Дзеці – гэта цэлы свет. 21.by

Дзеці – гэта цэлы свет

07.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўднае, ні на што больш не падобнае шчасце ў жыцці, – з’яўленне на свет дзіцяці. Асабліва ў тых сем’ях, дзе дзіця чаканае.

Дзеці – наш працяг. Тое, што дзіця атрымае ў сям’і, застанецца ў яго памяці назаўсёды. Таму вельмі важна не забывацца не толькі пра матэрыяльныя выгоды для дзіцяці, але і духоўнае развіццё, пяшчоту і клопат пра яго.

Сям’я Алены і Сяргея Шваб з аграгарадка Колкі сёлета  атрымала другі падарунак жыцця: 25 ліпеня нарадзілася Мілена. Можна сказаць, што дачушка з’явілася на свет, як пад заказ, бо пяць гадоў таму ў гэты ж дзень нарадзіўся Максім. Цяпер у бацькоў падвоенае свята ў сямейным календары.

Дом па вуліцы Брагінскай сям’я атрымала ў маі мінулага года. Да гэтага жылі ў бацькоў Сяргея Пятровіча. Алена Іванаўна расказала, што дом быў у непрывабным стане, хаця ўзводзіўся не так даўно. Ранейшыя гаспадары не шкадавалі выгоды, якія прадаставіла ім мясцовае сельгаспрадпрыемства. Пасля прыкладання майстравітых рук і дызайнерскіх здольнасцяў новых гаспадароў дом атрымаў новы выгляд.

Шваб-1

Я ціхенька пагрукала ў дзверы. Маладая маці выйшла з пакою, дзе мірна пасопвала маленькая Мілена. Алена Іванаўна паведаміла, што ў Колкі яе прывёз муж. Сама яна з Лельчыцкага раёна.

Пяць гадоў таму Алена Шваб набывала спецыяльнасць цырульніка і майстра па манікюры ў мазырскім вучылішчы № 228. З ёй вучылася разам і сястра, як пазней аказалася, будучага мужа Ірына. Да яе Алена і ездзіла ў госці ў Колкі. Так і пазнаёміліся з Сяргеем.

Сяргей Пятровіч таксама набываў спецыяльнасць у Мазыры. Ён зваршчык-бетоншык. Цяпер працуе трактарыстам у КСУП імя Ульянава. На жывёлагадоўчым комплексе заняты на падвозцы вады і на іншых відах работ.

Алене Іванаўне пакуль не давялося папрацаваць. Яе прызначэнне цяпер – быць маці. Максімку 5 гадоў, ён наведвае дзіцячы садок. Мілене толькі месяц споўніўся, і цяпер асноўную ўвагу забірае дачушка.

Здаецца, вясковая сям’я Шваб звычайная і нічым не вызначаецца асаблівым! Але гэта не так! Справа ў тым, што сёлета Мілена – адзінае немаўля ў Колках.

Як паведаміла старшыня сельвыканкама Ганна Сянько, усяго на тэрыторыі Савета пражывае 78 дзяцей да 15-гадовага ўзросту. Хочацца адзначыць, што ў 2015 годзе тут не было нованароджаных дзяцей увогуле. З 2016 года тры гады запар у Савеце нараджаецца па адным дзіцяці. Зразумела, сумна, што вёска драбнее. І ўсё ж ёсць падстава парадавацца за тую моладзь, хто прыняў цвёрдае рашэнне застацца ў вёсцы, жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей.

Віншуем сям’ю Шваб з нараджэннем дачушкі! Няхай Мілена будзе здаровенькай, добрай дзяўчынкай на шчасце сваім бацькам і браціку!

Інга ГІЛЕНКА.

Фота з сацыяльных сетак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўднае, ні на што больш не падобнае шчасце ў жыцці, – з’яўленне на свет дзіцяці. Асабліва ў тых сем’ях, дзе дзіця чаканае. Дзеці – наш працяг. Тое, што дзіця...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика