Падарункі першакласнікам
11.09.2018
—
Новости Общества
|
Першага верасня ў цэнтры ўвагі былі, несумненна, школьнікі. Іх віншавалі, ім жадалі поспехаў, настойлівасці, цярплівасці ў вучобе, да іх у класы прыходзілі дарослыя розных прафесій і з розных службаў. Зараз праходзіць акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “У цэнтры ўвагі — дзеці!”, і ва ўсіх школах раёна 1 верасня пабывалі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У сярэдняй школе № 1 старшы інспектар надзору і прафілактыкі РАНС Дзмітрый Клімовіч выступіў перад першакласнікамі і іх бацькамі, нагадаў ім пра тое, як важна выконваць правілы бяспекі. Малыя з радасцю адказвалі на пытанні госця, жадаючы паказаць, што яны ведаюць, як правільна сябе паводзіць, каб не нарабіць бяды. А каб гэтыя веды заставаліся трывалымі, кожны атрымаў у падарунак тэматычную кніжку-расфарбоўку. З першакласнікамі дзвюх гарадскіх школ і гімназіі і іх бацькамі таксама сустрэліся прадстаўнікі Белгасстраха, расказалі аб актуальных відах страхавання маёмасці і здароўя непаўналетніх, падарылі каляровыя плакацікі-шаблоны для раскладу ўрокаў. А. ПЯТРОВА Фота Г. АЎТУХОВАЙ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першага верасня ў цэнтры ўвагі былі, несумненна, школьнікі. Іх віншавалі, ім жадалі поспехаў, настойлівасці, цярплівасці ў вучобе, да іх у класы прыходзілі... |
|