Наваселле аптэкі №149 у г. Івацэвічы.... 21.by

Наваселле аптэкі №149 у г. Івацэвічы...

11.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4182.jpg

 6 верасня ў Івацэвічах адбылося ўрачыстае “наваселле” аптэкі №149 пятай катэгорыі, якая атрымала прапіску па вуліцы Дэпутацкай 34а. Аптэка раней знаходзілася на другім паверсе Дома быта, што па вул. Дэпутацкай райцэнтра.


Дызайнерскі густ ў афармленні памяшкання, зручнасць для кліентаў, стварэнне сучасных бытавых умоў і рабочых месцаў для фармацэўтаў – усё тут ёсць. 

Чырвоную стужку з гэтай урачыстай нагоды пераразалі Наталля Азарка, загадчыца Івацэвіцкай цэнтральнай раённай аптэкі №9, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Аляхновіч, Алена Ламека, генеральны дырэктар Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя”, галоўны ўрач УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Васілій Юзэфовіч, Мікалай Антановіч – арэндадаўца, і Ірына Невяроўская, загадчыца аптэкі №149. 

Усяго ў Івацэвічах налічваецца 15 аптэк, з іх 14 належаць РУП “Фармацыя”. Аптэкі сталі ў крокавай даступнасці, яны месцяцца ва ўсіх сеткавых магазінах, у цэнтры горада і ў жылым сектары. Аптэчная сістэма сёння прадастаўляе шырокі спектр паслуг, і з мэтай паляпшэння даступнасці лекавага забеспячэння прадастаўляе зніжкі пэўнай катэгорыі грамадзянам (пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям, дзецям ва ўзросце да трох гадоў) у памеры 5 працэнтаў ад кошту рэалізуемага тавару, зніжкі прадастаўляюцца і ў рамках рэалізацыі праекта “Электронны рэцэпт”.

Наталля Азарка, загадчыца Івацэвіцкай цэнтральнай раённай аптэкі №9, у сваім віншавальным слове найперш дзякавала раённай уладзе, што дапамаглі з выдзяленнем памяшкання, вышэйстаячай арганізацыі – за разуменне, будаўнікам – за работу, дзякавала сваім работнікам, якія папрацавалі перад адкрыццём аптэкі. Але і сама Наталля Казіміраўна была дастойна слоў падзякі. У выкладцы лекаў, у афармленні залы – яе густ жанчыны, якая любіць прыгажосць. Гэтаму прынцыпу – працаваць шчыра і аддана – яна вучыць і ўсіх сваіх работнікаў, і сама яна – прыклад для ўсіх. Нездарма ў сваёй прамове намеснік старшыні райвыканкама Наталля Аляхновіч падкрэсліла, што Наталля Казіміраўна – твар фармацыі Івацэвіцкага раёна, на яе раўняюцца ўсе работнікі. Наталля Аляхновіч ад сябе асабіста і ад кіраўніцтва раёна падзякавала кіраўніцтву структуры “Фармацыя” калектыву фармацэўтаў раёна за магчымасць карыстацца паслугамі, якія яны прадастаўляюць жыхарам раёна і райцэнтра. 
“Гаспадыня”  аптэкі, у якой створаны найлепшыя сучасныя ўмовы, Ірына Невяроўская частавала ўсіх пірагом – традыцыя ў дзень наваселля.

Застаецца дадаць рэжым работы аптэкі: з аўторка па пятніцу – з 10.00 да 19.00. Абедзенны перапынак з 14.00 да 15.00. У суботу аптэка працуе з 9.00 да 17.00.
Валянціна БОБРЫК. 
Фота аўтара.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 6 верасня ў Івацэвічах адбылося ўрачыстае “наваселле” аптэкі №149 пятай катэгорыі, якая атрымала прапіску па вуліцы Дэпутацкай 34а. Аптэка раней знаходзілася на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика