Біруза – колер утульнасці. 21.by

Біруза – колер утульнасці

25.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыемна прачынацца, падыходзіць да акна і расхінаць шторы, за якімі цябе сустракаюць промні сонейка. Гэты сюжэт цяпер шмат дзе можна пабачыць у рэкламе той жа кавы, розных прысмакаў на сняданак. Вокны і шторы, цяжкія і прыгожыя, лёгкі, як воблакі, цюль – усё гэта элемент нашага з вамі паўсядзённага, утульнага дамашняга жыцця.

Сапраўды, у наш час жыць – адна асалода. Тым больш, калі ёсць добры дастатак. Не трэба быць прафесіяналам-дызайнерам, каб упрыгожыць пакоі сваёй кватэры ці сядзібы. Цяперашнія прадаўцы-кансультанты шматлікіх салонаў мэблі, штор і іншых прадметаў дамашняга ўжытку “дадумаюць” за кліента, чым і як упрыгожыць пакоі, каб гаспадару было ў іх камфортна і “цёпла”.

Вось і ў нашым горадзе даўно не хапала магазіна штор, гардзін і цюлю. Хутка падхапіла гэту ідэю Валянціна Яўлаш. Хаця не, як выказалася гаспадыня павільёна “Утульны дом”, гэта ідэя даўно не давала спакою, бо патрэба ў набыцці такіх тавараў была асабістая, а набыць іх у  Петрыкаве не было магчымасці. Вось і вырашыла Валянціна Леанідаўна распачаць гэтую справу. Аформілася ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, узяла ў арэнду памяшканне бліз аўтавакзала, зрабіла рамонт, заказала зборную мэблю ў прыватніка Аляксандра Жукоўскага на свой густ і вось ужо з 13 ліпеня магазін сустракае сваіх кліентаў.

Гасцінна запрашае паглядзець на ўзоры тканіны маладая прадавец-кансультант Алена Бобр. Нават калі адразу не вызначыўся з выбарам, тут можна прысесці ў крэсла, пагартаць каталог, выбраць тое, што спадабаецца, а потым ужо набыць тавар. Свае парады дасць і прадавец, і гаспадыня павільёна.

На выбар прадстаўлены шырокі асартымент шторных палотнаў і цюлю. Валянціна Леанідаўна адзначыла, што Беларусь навучылася рабіць якасны тавар гэтага накірунку і ён нічым не саступае турэцкаму, іспанскаму і кітайскаму. Дарэчы, прадукцыя гэтых краін тут таксама прадстаўлена. Зразумела, кошт яе значна вышэйшы за айчынны тавар. Але, скажу вам, ён таго варты. Прыемна нават рукамі кранаць.

Што датычыць каляровай палітры, то, са слоў гаспадыні магазіна, летам перавагу аддавалі кліенты светла-зялёнаму, бардоваму колерам, а цяпер – бірузоваму. Дарэчы, у дызайнерскім афармленні самога магазіна таксама перавагу складае біруза. Магчыма, гэты спакойны марскі колер даспадобы многім кліентам.

Сваіх кліентаў Валянціна Леанідаўна стала “напрацоўваць”, стварыўшы ў Інстаграме старонку. Там ужо каля 200 падпісчыкаў. І гэта толькі пачатак.

Увогуле ў Валянціны Яўлаш далёка акрэсленыя планы. Жанчына плануе пабудаваць больш прасторны магазін і адкрыць там цэх па пашыве штор, парцьер, пасцельнай бялізны. Да асартыменту плануецца дадаць больш галантарэі, а таксама дываны, люстры, свяцільнікі – усё тое, што патрэбна для камфорту ў доме. Зразумела, гэта ўжо будзе прадпрыемства.

Два разы за гэты кароткі час работы новага павільёна тут праводзіліся дні скідак. Гэта чакае пакупнікоў і напярэдадні навагодніх святаў. З задавальненнем петрыкаўчане і госці горада бяруць камплекты штор брэсцкай фірмы “Лордзі”, гродзенскай “Нівасан” і магілёўскай “Стужкі”. Першыя словы падзякі кліенты выказваюць гаспадыні за ідэю распачаць работу магазіна такога накірунку.

Са спадарожных тавараў любая рукадзельніца тут можа набыць ніткі, іголкі, тасьму і шмат іншых карысных рэчываў. У продажы ёсць і фурнітура да штор: кутасікі, магніты, кліпсы і іншыя прыналежнасці.

Але што я буду вам распавядаць! Калі хто яшчэ не быў у магазіне, абавязкова зайдзіце! “Утульны дом” чакае сваіх пакупнікоў!

Інга ГІЛЕНКА.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

IMG_0942-7
IMG_0948-9

IMG_0949-10

IMG_0968-23

IMG_0977-27

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыемна прачынацца, падыходзіць да акна і расхінаць шторы, за якімі цябе сустракаюць промні сонейка. Гэты сюжэт цяпер шмат дзе можна пабачыць у рэкламе той жа кавы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика