На сесіі райсавета абмеркавалі ход выканання праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”. 21.by

На сесіі райсавета абмеркавалі ход выканання праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”

28.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

WYCBWrPIYz0

Мяркую, ніхто не абвергне мае словы, што самай важнай каштоўнасцю ў жыцці чалавека з’яўляецца здароўе. Праўда гэтага самага жыцця ў тым, што здароўе насамрэч не купіш ні за якія грошы, яго не намоліш у царкве. Здароўе, сілы, радасць – прадукт сукупны, які можна атрымаць і нават перадаць (маю на ўвазе – нашчадкам), калі трымаешся пэўных правіл у суадносінах у грамадстве, у спажыванні ежы, у супрацьстаянні так званым дрэнным звычкам, рэгулярна наведваеш урача, сочыш за станам свайго арганізма і шчыра адгукаешся на яго сігналы.

Як удаецца жыхарам Петрыкаўшчыны фарміраваць узровень свайго здароўя, з якімі праблемамі яны мусяць сутыкацца, і якія меры неабходна прыняць для таго, каб зрушыць дэмаграфічную крывую ў лепшы бок? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся ў аўторак на чарговым пасяджэнні сесіі райсавета дэпутатаў, дзе на парадку дня гучала пытанне выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”.

Сярэдняя працягласць жыцця па Петрыкаўскім раёне склала ў 2018 годзе 72,8 года.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Дзяніса Хулупа, усе прадугледжаныя праграмай мерапрыемствы падзелены на падпраграмы, якія закранаюць напрамкі сям’і і дзяцінства, прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, туберкулёзу і ВІЧ-інфекцыі, папярэджання п’янства і алкагалізму, пытанняў знешняй міграцыі і забеспячэння функцыянавання сістэмы аховы здароўя.

Як адзначалася, аналіз дэмаграфічнай статыстыкі паказвае, што за мінулы год насельніцтва раёна паменшылася на 435 чалавек і, паводле ацэнак, склала на пачатак бягучага года 27 тысяч  чалавек. Сярод іх траціну (33%) займаюць жыхары старэй працаздольнага ўзросту, і гэта самы высокі паказчык у вобласці.

Не радуе статыстыка нара-джэнняў. Паведамляецца, што за восем месяцаў сёлета на Петрыкаўшчыне нарадзілася 189 дзяцей супраць 216 – летась. Хоць аналагічная сітуацыя назіраецца па ўсёй вобласці і ў рэспубліцы ўвогуле. У суаднесенасці ж на тысячу насельніцтва нараджальнасць у нашым раёне (11,9) крыху вышэй за сярэднеабласны паказчык (11,3). Самы высокі ўзровень нараджальнасці зарэгістраваны на Хойніччыне (у сярэднім 16,5 нараджэння на тысячу насельніцтва), у Кармянскім і Нараўлянскім раёнах (14,7), а найніжэйшы – у г. Гомелі і Гомельскім раёне (сукупна 9,9).

Па дадзеных за восем месяцаў 2018 года, на тэрыторыі раёна памерлі 402 чалавекі, з іх 74 – у працаздольным узросце. Прычым смерцяў у гэтай катэгорыі сёлета зарэгістравана на 12 працэнтаў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

На сем месяцаў, да 72,8 года, узрасла ў параўнанні з леташнім сярэдняя працягласць жыцця па раёне. І гэта некалькі ўсцешвае.

Узровень смяротнасці ад алкаголю ў суаднесенасці на сто тысяч насельніцтва ў нас амаль утрая вышэйшы за сярэднеабласны паказчык.

Праведзены спецыялістамі аховы здароўя аналіз смяротнасці не паказаў структурных змяненняў. Па-ранейшаму лідарамі сярод асноўных прычын з’яўляюцца хваробы сістэмы кровазвароту. За восем месяцаў сёлета па гэтай прычыне памерла 186 чалавек. Медыкі звязваюць гэта першым чынам з ладам жыцця людзей, недастатковасцю міжведамаснага ўзаемадзеяння па стварэнні здароўезберагальнага асяродка.

Пад звычайную фармулёўку “старасць”, звязаную з узроставымі адхіленнямі, было запісана 99 чалавек. Ракавыя захворванні сталі прычынай смерці 39 нашых землякоў, што на чвэрць меней, чым за такі ж час летась. Прычым, адзначаюць у ЦРБ, анкапаталогія значна памаладзела. Трывожыць і той факт, што высокі працэнт анкалагічных захворванняў   з-за несвоечасовага з’яўлення ў лячэбныя ўстановы выяўляецца на позніх стадыях, што, зразумела, істотна ўплывае на эфектыўнасць лячэння і ўвогуле на выжывальнасць такіх хворых.

А вось з-за траўмаў, атручэнняў і іншых прычын, што адносяцца да катэгорыі знешніх, у бягучым го-дзе памерла ці не ўдвая больш за мінулагадовую статыстыку – 35 супраць 20 выпадкаў. І гэта не можа не насцярожваць, як і тое, што 74 чалавекі памерлі сёлета ў працаздольным узросце. Тут, дарэчы, асноўнымі прычынамі смерці з’яўляюцца менавіта знешнія – траўмы, атручэнні і іншыя ўздзеянні. Тры чалавекі патанулі, двое замерзлі, трое атруціліся вуглякіслым газам і шасцёра – алкаголем… Прычым, узровень смяротнасці ад алкаголю ў суаднесенасці на сто тысяч насельніцтва ў нас амаль утрая вышэйшы за сярэднеабласны паказчык.

У дзевяцёх выпадках прычынай смерці названа механічная асфіксія, яшчэ ў дваіх – асфіксія іншародным целам. Прасцей кажучы, павесіліся і падавіліся. З улікам вострага гучання тэмы суіцыдаў згодна з рашэннем сесіі райсавета арганізацыя работы па прафілактыцы суіцыдальных паводзін у працоўных калектывах ускладзена на намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.

А вось градацыя па палавой прыкмеце павінна прымусіць задумацца нашых шаноўных мужчын пра правільнасць свайго жыцця: сярод смерцяў у працаздольным узросце сёлета 68 – мужчынскіх і толькі 6 – жаночых!

Па словах Дзяніса Хулупа, самыя складаныя ў плане павышэння агульнага стану здароўя і працягласці жыцця жыхароў раёна пытанні леглі ў распрацаваны міжведамасны план мерапрыемстваў, з якім азнаёмлены ўсе за-цікаўленыя структуры, а ход выканання плана абмяркоўваецца ў  райвыканкаме штомесяц.

Сярод смерцяў у працаздольным узросце сёлета 68 – мужчынскіх і толькі 6 – жаночых.

Больш 2,7 тысячы чалавек сталі ўдзельнікамі праведзенай акцыі “Вымерай свой ціск”. Дарэчы, у ходзе акцыі ў 850 чалавек было выяўлена павышэнне артэрыяльнага ціску.

На кожным тэрапеўтычным участку складзены кардыялагічны пашпарт, куды запісаны ўсе пацыенты, якія пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні.

На выязных урачэбных прыёмах ва ўстановах аховы здароўя раёна было абследавана з пачатку года каля 4,4 тысячы чалавек. У кожным дзясятым выпадку былі выдадзены накіраванні на пашыранае абследаванне ў ЦРБ.

На Петрыкаўшчыне ў бягучым годзе скончылі жыццё самагубствам 9 чалавек. Усе самагубцы – мужчыны.

І гэта названа толькі частка з тых мерапрыемстваў, якія прызваны зрушыць з месца наша стаўленне да сябе і ўласнага здароўя. І трэба разумець, што эфект ад іх будзе прама залежаць ад таго, як кожны з нас аднясецца да гэтага клопату, наколькі далёка пройдзе насустрач медыкам.

На сесіі былі таксама разгледжаны пытанні змяненняў межаў сельскіх населеных пунктаў і ўнясення некаторых змен у рашэнне райсавета, датычнае зацвярджэння параметраў раённага бюджэту на 2018 год.

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяркую, ніхто не абвергне мае словы, што самай важнай каштоўнасцю ў жыцці чалавека з’яўляецца здароўе. Праўда гэтага самага жыцця ў тым, што здароўе насамрэч не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика