Лідары прафсаюзнага руху. Як ты да людзей, так і яны да цябе. 21.by

Лідары прафсаюзнага руху. Як ты да людзей, так і яны да цябе

28.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7261

Святлана Міхайлаўна Рэзановіч – інжынер электрасувязі першай катэгорыі Столінскага цэха электрасувязі Пінскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Да таго ж яна больш за дваццаць гадоў з’яўляецца старшынёй прафкама, таму ведае аб работніках усё: у каго хутка юбілей, хто стаў бабуляй, у каго ажаніліся дзеці.

Даверылі гэтую адказную місію Святлане Міхайлаўне нездарма. Жанчына, акрамя бездакорных прафесійных якасцяў, заўсёды адрознівалася сваёй неабыякавасцю да чужых праблем.

Гэтаму навучылася ў сваёй маці – Евы Міхайлаўны, якая працавала настаўніцай мовы і літаратуры ў Глінкаўскай сярэдняй школе. Інтэлігентная і прыгожая, яна для сваіх траіх дзяцей была заўсёды прыкладам. Менавіта маці навучыла іх бачыць у людзях, у першую чаргу, лепшае і ніколі не спрачацца са сваім сумленнем.

Спачатку працягнуць справу маці хацела і Святлана, але зразумела, што настаўніцкая дзейнасць не для яе. Сяброўка Таццяна Ляпешка прапанавала паступаць у Мінскі тэхнікум электрасувязі. Святлана згадзілася і пасля васьмі класаў пачала знаёмства з гэтым, на першы погляд, зусім не жаночым заняткам. Але менавіта ў гэтай справе адчула сябе, як рыба ў вадзе. З лёгкасцю разбіралася ў шматлікіх схемах і работу прыбораў ведала на зубок.

У Столінскі раённы вузел электрасувязі прыйшла працаваць у жніўні 1984 года. Спачатку была электрамеханікам, але здольную дзяўчыну заўважылі  і кар’ера пайшла ўгору. Тады ў гэтую арганізацыю ўваходзіў і раённы вузел паштовай сувязі, а калектыў быў каля 300 чалавек. Перамены адбываліся і ў асабістым жыцці. Святлана пазнаёмілася з будучым мужам Аляксандрам, а праз некаторы час стала маці сыночка Ігара.

Сямейныя клопаты не сталі перашкодай для далейшага прафесійнага росту і Святлана Міхайлаўна завочна скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт імя прафесара М. А. Бонч-Бруевіча.

Зараз з’явілася сучаснае абсталяванне і даныя па ўсім раёне захоўваюцца ў камп’ютары. Але гэта не значыць, што працаваць стала прасцей. Амаль у кожным доме ёсць інтэрнэт, за бесперабойную работу якога таксама адказвае Столінскі цэх электрасувязі. Тэлефонная сувязь і тэлебачанне таксама ў яго кампетэнцыі.

Святлана Міхайлаўна работу любіць і ніколі не пашкадавала аб сваім выбары. Дарэчы, яе сыны таксама інжынеры, праўда, у іншых галінах. Ігар – інжынер-электрык, жыве з сям’ёй у Брэсце. Андрэй – студэнт пятага курса Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе атрымлівае прафесію інжынера-будаўніка.

У сваім калектыве, які на сёння складае 86 чалавек, Святлану Міхайлаўну цэняць не толькі за прафесіяналізм, але і за ўменне заўсёды стаць на месца іншага чалавека. Таму яна і з’яўляецца нязменным старшынёй прафкама. Калектыўны дагавор Столінскага цэха электрасувязі з’яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы. Кожны работнік можа спадзявацца на падтрымку ў любой жыццёвай сітуацыі.

— Калектыў толькі тады будзе паказваць добрыя вынікі, калі ўнутры яго пануе цудоўная атмасфера, — лічыць Святлана Міхайлаўна.

Яшчэ да ўзнікнення мясцовага турыстычнага аператара работнікі пабывалі на экскурсіях у многіх гарадах нашай краіны, наведалі Кіеў, Львоў, Закарпацце.

Заўсёды адзначаюцца навагоднія карпаратывы, юбілеі, дні нараджэння. Не забываюць і пра тых людзей, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Абавязкова збіраюцца ўсім калектывам на дзень сувязі, які адзначаецца на 7 мая. 

Не сядзіць на месцы Святлана Міхайлаўна і ў водпуску, з якога выйшла на мінулым тыдні. Традыцыйна выязджаюць з сям’ёй на мора. Праўда, нядаўна здарылася так, што сур’ёзна захварэў муж. Але жанчыне з яе неймавернай цягай да жыцця і аптымізмам, нягледзячы на прагнозы дактароў, удалося хутка падняць яго на ногі.

— Ніколі не трэба апускаць рукі. Жыццё і ёсць для таго, каб пераадольваць перашкоды. Гэта робіць нас мацнейшымі і вучыць ад кожнага дня атрымліваць асалоду, — дадае напрыканцы размовы мая субяседніца.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Міхайлаўна Рэзановіч – інжынер электрасувязі першай катэгорыі Столінскага цэха электрасувязі Пінскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Да таго ж яна больш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика