Комиссия по содействию занятости населения ждет кореличчан на прием дважды в месяц. 21.by

Комиссия по содействию занятости населения ждет кореличчан на прием дважды в месяц

29.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У красавіку 2015 года быў прыняты Дэкрэт №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». У поўнай меры ён запрацуе толькі ў наступным годзе, але важныя моманты па недапушчэнні сацыяльнага напружання ў грамадстве ўжо адпрацоўваюцца. У тым ліку ў кожным раёне, уключаючы Карэліцкі, створаны пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. У іх складзе — дэпутаты, кіраўнікі, а таксама спецыялісты розных падраздзяленняў выканкама.


У цэлым камісія створана з адзінай мэтай — садзейнічанне ў працаўладкаванні непрацуючых грамадзян. У яе абавязкі ўваходзіць праца з базай дадзеных пра тых, хто не заняты ў эканоміцы. Старшыня райсавета і камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Аляксандр Шкадаў нагадаў, што ступень адказнасці ў членаў камісіі высокая, бо за яе рашэннямі будуць стаяць лёсы людзей.

Тым, хто хоча працаваць, дапамогуць працаўладкавацца, тых, хто можа, але не хоча, чакае ў адпаведнасці з заканадаўствам пакрыццё кошту паслуг ЖКГ у поўным аб’ёме.

❕ Галоўнае — індывідуальны падыход і дбайнае вывучэнне жыццёвай сітуацыі (якая, дарэчы, па шэрагу фактараў можа быць прызнаная цяжкай) кожнага.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама і сакратара камісіі Наталлі Гоцка, камісія аказвае кансультатыўную, метадычную і прававую дапамогу па пытаннях працаўладкавання і самазанятасці. Напрыклад, тут падкажуць, як адкрыць сваю справу ці прапануюць вакансіі на рынку працы. Таксама яна мае права запытваць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый інфармацыю аб грамадзянах, прымаць рашэнні аб поўным або частковым вызваленні працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, ад аплаты паслуг з пакрыццём выдаткаў у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі або аб адмове ў такім вызваленні.

Удакладніць, ці ўтрымліваюцца звесткі, напрыклад, пра сябе ў базе дадзеных, можна самастойна, звярнуўшыся ў камісію. Сюды ж варта звярнуцца нязгодным з уключэннем у базу дадзеных і ў такім выпадку пацвердзіць сваю занятасць для выключэння з яе.

❕ Прыём грамадзян камісіяй ажыццяўляецца двойчы ў месяц: кожную другую і чацвёртую сераду ў 15.00 у памяшканні Карэліцкага райвыканкама.

Словам, праца пабудавана так, каб былі ахоплены ўсе грамадзяне, уключаныя ў базу дадзеных, а дзяржаўныя органы максімальна садзейнічалі іх працаўладкаванню і стымуляванню занятасці.

Даведка «Полымя»
З 1 чэрвеня 2018 года ў камісію па садзейнічанні занятасці насельніцтва Карэліцкага раёна звярнулася 36 чалавек. З іх 13 чалавек накіраваны ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне для садзейнічання ў працаўладкаванні. Непрацуючыя накіраваны на прадпрыемствы і арганізацыі раёна, дзе маюцца вакантныя працоўныя месцы, астатнім аказана кансультатыўная дапамога па Дэкрэце №3. Два чалавекі накіраваны на перанавучанне па запатрабаваных на рынку працы раёна спецыяльнасцях пад заказ наймальніка.

Іна ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У красавіку 2015 года быў прыняты Дэкрэт №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». У поўнай меры ён запрацуе толькі ў наступным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика