“Вясёлыя агеньчыкі” і актывісты БРСМ наведалі састарэлых людзей з Войстамскай бальніцы сястрынскага догляду
02.10.2018
—
Новости Общества
|
1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей, дзень мудрасці, дабрыні і павагі. Гэта добрае і светлае свята, у якое мы атуляем увагай бабуль, дзядуляў, людзей сталага ўзросту.
У гэты дзень члены піянерскай дружыны “Вясёлыя агеньчыкі” і актывісты ГА “БРСМ” наведалі Войстамскую бальніцу сястрынскага догляду. Там знаходзяцца на пражыванні адзінокія састарэлыя людзі. Гэтай сустрэчы былі рады і вучні, і састарэлыя. Члены грамадскіх аб’яднанняў падрыхтавалі для іх святочную праграму. Удзячныя гледачы адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, падпявалі песні і падтанцоўвалі. Неабходна было бачыць радасныя твары людзей, якія ў гэты дзень атрымалі крышачку ўвагі, цеплыні і клопату. І, вядома ж, вучні прыйшлі ў госці не з пустымі рукамі, а з падарункамі – смачнымі салодкімі вырабамі і садавінай. А пасля вучні прайшліся па палатах, бо тут на ўтрыманні знаходзяцца таксама і людзі, якія, на жаль, не могуць хадзіць. Для кожнага з іх знайшлося шмат цёплых і добрых слоў. Атрымалася сапраўднае свята, сустрэча мудрасці і дабрыні. Пацыенты Войстамскай бальніцы сястрынскага догляду яшчэ доўга не хацелі адпускаць сваіх гасцей: гучалі словы ўдзячнасці, запрашэнні прыходзіць яшчэ.
Тэрэса АЎТУШКА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “ВПК Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей, дзень мудрасці, дабрыні і павагі. Гэта добрае і светлае свята, у якое мы атуляем увагай бабуль, дзядуляў, людзей сталага... |
|