Вечар адпачынку "Возраст осени – ты дорог и прекрасен" прайшоў у сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе
04.10.2018
—
Новости Общества
|
29 верасня напярэдадні Дня пажылога чалавека ў філіяле «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прайшоў вечар адпачынку «Возраст осени – ты дорог и прекрасен». Гэтае свята сабрала ў зале людзей «залатога ўзросту» з вёсак Сасноўка, Гарыдзеняты, Бярозы, Вайнідзеняты, Данюшава і Заблоцце.
Са словамі ўдзячнасці і падзякі ў адрас ветэранаў працы выступіла старшыня Савета ветэранаў філіяла «Жодзішкі» УП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» Ігнатовіч Зінаіда Фёдараўна. Яна адзначыла, што гэты дзень – выдатная магчымасць сказаць словы падзякі людзям старэйшага пакалення за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу, за жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць. Дзякуючы дапамозе дырэктара філіяла Жодзішкі УПП «Смаргонскі КХП» Янюка Андрэя Сяргеевіча быў арганізаваны транспарт для дастаўкі пенсіянераў з аддаленых вёсак, а таксама святочны салодкі стол. Творчыя калектывы філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» і аддзела культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры» падрыхтавалі для віноўнікаў урачыстасці музычна-забаўляльную праграму. Кожнае слова вядучых мерапрыемства было прасякнута пачуццём бязмежнай удзячнасці, павагі і падзякі да людзей «залатога ўзросту». У сваю чаргу запрошаныя падзяліліся гісторыямі свайго жыцця, з задавальненнем спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і прызналіся, што змаглі адпачыць душой і атрымалі зарад бадзёрасці. Выказваем словы падзякі за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства:
Кацярына ВАРАНІШЧА, бібліятэкар філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 верасня напярэдадні Дня пажылога чалавека ў філіяле «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прайшоў вечар адпачынку «Возраст осени – ты дорог и прекрасен». Гэтае...
|
|