Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага СПЦ наведаліся ў госці да былых работнікаў установы. 21.by

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага СПЦ наведаліся ў госці да былых работнікаў установы

08.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паветра становіцца халадней, але за акном стаў пераважаць залаты колер лісця, які, калі верыць псіхолагам, аказвае пазітыўны ўплыў на эмацыйны стан чалавека. Менавіта ў гэты час і праходзіць дэкада “Залаты ўзрост”.

В гостях.jpg

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага СПЦ пад кіраўніцтвам выхавальнікаў Галіны Паўлаўны Зражэўскай і Вольгі Міхайлаўны Рэдзько вырабілі маляўнічыя паштоўкі, напісалі добрыя пажаданні і словы падзякі, а пазней наведаліся ў госці да былых работнікаў нашай ўстановы, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

І дарослых і дзяцей у кожным доме гасцінна сустракалі пачастункам.

Агульнавядома, што людзі “залатога ўзросту” маюць больш багаты жыццёвы вопыт, якім яны здольныя падзяліцца з маладым пакаленнем, і павага да старэйшых ад моладзі цягне за сабой усе добрыя ўчынкі.

Дзеці прытулку як ніхто разумеюць, наколькі важныя цёплыя ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі.

Золотой возраст.jpg

Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паветра становіцца халадней, але за акном стаў пераважаць залаты колер лісця, які, калі верыць псіхолагам, аказвае пазітыўны ўплыў на эмацыйны стан чалавека....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика