Жыхары Клідзенят адзначылі свята вёскі. 21.by

Жыхары Клідзенят адзначылі свята вёскі

11.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свята вёскі – гэта адна з нямногіх урачыстасцей, калі збіраюцца разам усе жыхары. Так было і ў Клідзенятах, якія адзначалі сваё свята.

klidenyaty2.JPG

Хтосьці тут нарадзіўся і вырас, а хтосьці жыве і цяпер. За свой век гэта вёска выгадавала не адно пакаленне. Паводле пісьмовых крыніц яна вядома з пачатку 17 стагоддзя. Сёння ў вёсцы налічваецца 93 двары, пражывае тут каля 170 чалавек.

Адкрыў урачыстасць старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч, які павіншаваў вяскоўцаў. А пасля да яго прывітання далучыліся артысты Залескага Дома культуры, якія падрыхтавалі цікавую праграму.

Душэўныя песні, конкурсы і віктарыны. Даўно жыхары Клідзенят не акуналіся ў атмасферу сапраўднага свята. На свяце павіталі знакамітых землякоў, старасту вёскі, а таксама самага маленькага і самага старэйшага жыхароў. Былі таксама падведзены вынікі конкурсу “Хата ўзорнага парадку і быту”. Пераможцамі сталі Анатоль Лазар, Соф’я Івашка і Лідзія Паўлоўская.

klidenyaty1.JPG

klidenyaty4.JPG

klidenyaty3.JPG

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята вёскі – гэта адна з нямногіх урачыстасцей, калі збіраюцца разам усе жыхары. Так было і ў Клідзенятах, якія адзначалі сваё свята.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика