Мнагадзетная маці Наталля Дудко: Берагіня веры, надзеі, кахання. 21.by

Мнагадзетная маці Наталля Дудко: Берагіня веры, надзеі, кахання

12.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыццёвыя каштоўнасці ў кожнага свае. Мнагадзетная маці Наталля Дудко ніколі не задумвалася наконт сваёй жыццёвай місіі, ролі ў грамадстве і сям’і. Яна проста жыла і жыве ў пазітыве, атрымліваючы асалоду ад штодзённага існавання, адчування абароненасці побач з мужам, усведамлення запатрабаванасці сваімі дзецьмі. Сыны і дочкі – яе галоўны скарб, яе матывацыя, зёлкі ад суму і стомы.

1 сентября Семья Дудко.jpg

Толькі мнагадзетныя маці ведаюць, як лёгка і хутка можна аднавіць страчаныя ў штодзённай мітусні сілы, суцешыць душэўны боль, выраўняць сардэчны рытм. Аднаго дотыку да вожыка стрыжаных валасоў на галоўцы сына, аднаго погляду пяшчотных вочак дачушкі хопіць для энергетычнай падзарадкі і аднаўлення. Бывае і адваротнае, калі раптам небяспека хваробы навісае над дзіцем, невядома адкуль бяруцца сілы, уключаецца другое дыханне, адступаюць стома і сон.

У наступным годзе сям’я будзе адзначаць сярэбраны юбілей. А здаецца часам, што зусім нядаўна на ўсё Залессе гуло іх вяселле, на якое сабралася ці не дзве сотні радні, сваякоў, сяброў, аднасяльчан. Часы былі не самыя лёгкія, але па добрай народнай традыцыі ўсё рабілася як мае быць: пасля рэгістрацыі ў Смаргонскім загсе адбылося вянчанне ў касцёле, на самім вяселлі на радзіме маладога ў Залессі захоўваліся ўсе рытуалы, якія здаваліся Наталлі нейкімі забабонамі, а з цягам часу яна амаль паверыла ў дзейснасць многіх з іх. Вяселле атрымалася яркім і запамінальным, дзякуючы цётцы мужа, музыканту і сапраўднай тамадзе Ларысе Мізуле. Запрошаны на вяселле сусед, прафесар, доктар педагагічных навук Віктар Чэчэт нават натхніўся на вялікі артыкул у “Настаўніцкай газеце”, пабачыўшы на свае вочы ўвасабленне мясцовых вясельных традыцый, наслухаўшыся спеваў і прыказак, што аздобілі свята непаўторным каларытам.

Сяргей Дудко з працалюбівай і дружнай сям’і швейнікаў, рамяство шыць вопратку, прычым нават кажухі і паліто, пераходзіла ў гэтым родзе ў спадчыну ад аднаго пакалення да другога. Сяргей Аркадзьевіч ніколі не лічыў работу швачак лёгкай, бо добра сам зведаў усе складанасці прафесіі. Ці не таму падчас работы закройшчыкам ў райбыткамбінаце звярнуў увагу на маладую швачку Наталлю і пакахаў не толькі за знешнюю прыгажосць, але і за дбайнасць, працавітасць, сур’ёзнасць. Пра сябе ён яе тады ахрысціў Анькай-кулямётчыцай – такая ж строгая і на швейнай машынцы страчыла, як на кулямёце. А дзяўчына ацаніла ў хлопцы яго адказнасць, добрасумленнасць, а праз нейкі час і ўменне клапаціцца пра тых, каго любіць. Дзякуючы гэтым якасцям сёння ў сям’і Дудко ёсць дастатак, моцны падмурак і пануе атмасфера павагі, добразычлівасці, удзячнасці.

Муж і жонка Дудко выгадавалі пецярых дзяцей. Старэйшы Косця зараз служыць ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Міша – выпускнік БДУІР. Дачка Таццяна на наступны год заканчвае СШ №2, а Святлана з малодшым братам Вовам вучацца ў гімназіі. Менавіта ў гімназіі на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай новаму навучальнаму году, і атрымала Наталля Дудко ордэн Маці з рук старшыні раённага выканкама Генадзя Харужыка. Першымі павіншавалі яе муж і трое дзяцей. Пазней далучыліся астатнія, не абмінулі ўвагай падзею шматлікія сваякі і радня.

Наталля Чаславаўна ўпэўнена, што атмасфера добразычлівасці і клапатлівасці ў сям’і спрыяе паспяховасці дзяцей. А найлепшая методыка выхавання – уласны прыклад бацькоў і пасільная праца з маленства. Сям’я жыве ў пабудаваным уласнымі сіламі доме, а справіцца са многімі арганізацыйнымі пытаннямі падчас будаўніцтва дапамагала другая цётка Сяргея – Марыя Якімаўна, якая мела вопыт будаўніка і дызайнера. Сёння сям’я мае невялікую гаспадарку, створаны ўсе ўмовы, каб дзеці вучыліся і гарманічна развівалі свае таленты і творчыя схільнасці. Непахісны тут аўтарытэт бацькоў, таму і не ўзнікае крытычных сітуацый. Усе праблемы рашаюцца агульнымі намаганнямі.

Ала КЛЕМЯНОК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццёвыя каштоўнасці ў кожнага свае. Мнагадзетная маці Наталля Дудко ніколі не задумвалася наконт сваёй жыццёвай місіі, ролі ў грамадстве і сям’і. Яна проста жыла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика