14 кастрычніка – Дзень маці. Віншаванне мясцовай улады
14.10.2018
—
Новости Общества
|
Дарагія мамы, бабулі і прабабулі!
Ад усяго сэрца віншуем вас з адным з самых светлых святаў - Днём маці! Вобраз маці па праве ўвасабляе ў нашым народзе каханне, чуласць і дабрыню. Цяпло мацярынскай любові сагравае кожнага з нас з першых хвілін жыцця. Мама - першы і галоўны настаўнік, мудры дарадца і самы адданы сябар. Менавіта мама закладвае ў душы сваіх дзяцей духоўна-маральную і культурную асновы, прадвызначаючы кірунак развіцця асобы. Менавіта таму з сучасных святаў Беларусі Дзень маці, безумоўна, прыняты ўсімі людзьмі і з’яўляецца адным з самых значных. Для нас важна павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцей і вяртанне да ідэалаў моцнай сям’і. На гэта накіравана сацыяльная палітыка дзяржавы: вялікая ўвага надаецца пытанням аховы мацярынства і дзяцінства, падтрымцы шматдзетных бацькоў, паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі. Усё больш духоўна багатых людзей, якія гатовы дарыць бацькоўскую любоў дзецям-сіротам. Асаблівай павагі заслугоўваюць шматдзетныя і прыёмныя маці - за самаадданую працу, душэўную шчодрасць і сардэчнасць. Жадаем усім мамам, каб у іх дамах заўсёды жыло шчасце і радасць, каб родныя і блізкія былі здаровымі, а мары выконваліся. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія мамы, бабулі і прабабулі! |
|