Жыве спорт – жыве памяць. 21.by

Жыве спорт – жыве памяць

15.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую суботу ў аграгарадку Чалюшчавічы адбыўся 22 розыгрыш кубка па футболе памяці Васіля Пінчука. У ім прыняло ўдзел 5 каманд: ДЮСШ, КСУП «Капаткевічы», футбольныя зборныя з Курыцічаў, Брынёва і Чалюшчавічаў.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Сенька, старшыня Чалюшчавіцкага сельвыканкама Ігар Русак, сын знакамітага земляка Аляксандр Пінчук і ветэран спорту і фізічнай культуры Аляксей Каюкала.

Са словамі пажаданняў спартыўнай рызыкі і перамогі да ігракоў звярнуліся Святлана Сенько і Аляксей Каюкала. Аляксандр Пінчук адзначыў, што за 22 гады правядзення турніру ў памяць пра яго бацьку Васіля Адамавіча з жыцця, на жаль,  пайшло шмат удзельнікаў спаборніцтваў. І розыгрыш кубка – пацвярджэнне таму, што жыве памяць пра людзей, а  спартыўнае жыццё, пачатае бацькам на чалюшчавіцкай зямлі, працягваецца.

Балельшчыкам у гэты дзень быў прапанаваны цікавы і захапляльны футбол. Турнір праходзіў па кругавой сістэме, каманды па чарзе  згулялі 10 матчаў. Па выніках усіх сустрэч вызначылася  каманда-пераможца і прызёры. Першае месца заняла каманда ДЮСШ, якая абыграла сапернікаў з Челюшчавіч  з лікам 2:0, Брынёва – 5:0, Курыцічаў – 2:0.       Другі вынік – у зборнай КСУП "Капаткевічы”. Трэцяе месца занялі футбалісты каманды «Курыцічы».

Дзяніс Хулуп уручыў пераможцам пераходны кубак і дыплом, прызёрам – дыпломы, а лепшым ігракам – грашовыя прэміі. Сяргей Пашкевіч з каманды КСУП «Капаткевічы» быў прызнаны лепшым нападаючым, Павел Семянчук з ДЮСШ – лепшым варатаром,  Мікіта Картыннік з каманды «Курыцічы» – лепшым паўабаронцам, Валянцін Сарочык з каманды «Чалюшчавічы» –  лепшым абаронцам.

Намеснік старшыні таксама ўручыў грамату райвыканкама Аляксандру Пінчуку з нагоды 80-годдзя вобласці і за ўклад у сацыяльнае развіццё нашага раёна.

Чалавек жывы, пакуль жывая памяць пра яго. Так і ў спорце. Мы шчыра захоўваем памяць пра Васіля Пінчука і іншых спартсменаў раёна. У верасні раптоўна пайшоў з жыцця выдатны чалавек, ініцыятар і на працягу шматлікіх гадоў арганізатар спартыўных  спаборніцтваў Ігар Шастапалаў. Удзельнікі спаборніцтваў ушанавалі светлую памяць нашага калегі хвілінай маўчання.

Наталля ДВОРАК,

дырэктар ФСК “Ураджай”.

IMG_4949

IMG_4953

IMG_4956

IMG_4963

IMG_4982

IMG_4994

IMG_5010

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ў аграгарадку Чалюшчавічы адбыўся 22 розыгрыш кубка па футболе памяці Васіля Пінчука. У ім прыняло ўдзел 5 каманд: ДЮСШ, КСУП «Капаткевічы»,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика