Недабор часткова кампенсуецца кукурузай. 21.by

Недабор часткова кампенсуецца кукурузай

22.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кіраўнік вытворчага ўчастка “Зембін” Юрый Гаеўскі, які з’яўляецца яшчэ і старшынёй прафсаюзнага камітэта сельгас-прадпрыемства, патлумачыў такі значны недабор зерня не толькі неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, а і тым, што па прычыне адсутнасці фінансавых сродкаў на набыццё неабходнай колькасці мінеральных угнаенняў палі пад збожжавымі культурамі не ўдалося заправіць патрэбнымі дозамі пад запланаваную ўраджайнасць. Асабліва востра адчуваўся дэфіцыт фосфару, а ўраджайнасць збожжа, як вядома, фарміруецца па найменшай колькасці ўнесеных у глебу мінеральных тукаў.
Па той жа самай прычыне адсутнасці фінансавых сродкаў у гаспадарцы не змаглі, згодна з агратэхнічнымі нормамі, падкарміць належным чынам і пашу, і кармавыя ўгоддзі, з-за чаго не атрымалі запланаваныя аб’ёмы малака, сенажу і сена. Так, напрыканцы першай дэкады кастрычніка валавая вытворчасць малака ў параўнанні з папярэднім годам складала ўсяго толькі 65,6 працэнта, а з запланаваных 14 тысяч тон сенажу ўдалося нарыхтаваць толькі 8,3 тысячы тон. Сена назапашана 276 тон пры плане 800 тон.
Як запэўніў Юрый Гаеўскі, недабор збожжа, сенажу і сена часткова бу-
дзе кампенсаваны кукурузай, якая сёлета пасеяна ў гаспадарцы на плошчы 750 гектараў. Першапачаткова планавалася ўбраць на зерне 50 гектараў кукурузы, але пазней кіраўніцтва і спецыялісты прынялі рашэнне абмалаціць зерне на 80 гектарах.
Цяпер “зембінцы” працягваюць уборку кукурузы, якой да сярэдзіны мінулага тыдня ў сельгаспрадпрыемстве было ўбрана 640 гектараў на сілас і зялёны корм і каля дзесяці гектараў – на зерне. З кукурузнай масы было закладзена ў траншэі больш чым 12 тысяч тон сіласу пры запланаваных 13 тысячах тон. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы кукурузы па гаспадарцы складала звыш 200 цэнтнераў з гектара, а на асобных участках даходзіла і да 400 цэнтнераў. А ўраджайнасць кукурузнага зерня набліжалася да 50 цэнтнераў
з гектара.
У дзень наведвання гаспадаркі ў вытворчым аддзяленні “Зембін” старшы камбайнер Сяргей Крышталь з памочнікам Уладзімірам Стружкевічам на камбайне “КЗС-1218” абмалочвалі кукурузнае зерне за вёскай Касцюкі, а Дзмітрый Пугач на кормаўборачным камбайне “КГ-6” “Палессе” на суседнім полі, на былым аэрадроме, убіраў кукурузу на сілас. У аддзяленні “Іканы” ў той дзень кукурузу на сілас убіраў кормаўборачным камбайнам “КВК-800” Мікалай Мікуліч.
На адвозцы кукурузнага зерня быў задзейнічаны вадзіцель Юрый Вандзяйла на аўтамашыне “МАЗ-6501 А8”, а зялёную масу адвозілі вадзіцелі Мікалай Жуковіч і Вячаслаў Белы на аўтамашынах “МАЗ-555142”, а таксама Мікалай Яраш на аўтамашыне “МАЗ-55516”, Сяргей Зарэмба на трактары “МТЗ-1221” з прычэпам “ПІМ-40” і Пётр Дзямідчык на “МТЗ-82” з прычэпам “ПСТ-12”. На трамбоўцы сіласнай масы ў Касцюках працаваў механізатар Дзмітрый Дзямідчык на пагрузчыку “Амкадор-342”, а ў аддзяленні “Іканы” – трактарыст торфабрыкетнага завода “Цна” Міхаіл Ясюк на пагрузчыку “Амкадор-352”.
– Як і на жніве збожжавых культур, задзейнічаным на ўборцы кукурузы механізатарам і вадзіцелям прама да месца іх працы дастаўляюцца гарачыя абеды, – адзначыў Юрый Лявонавіч. – У канцы кожнага дня падводзяцца вынікі работы, таму назаўтра кожны з іх ведае не толькі хто што зрабіў, але і колькі зарабіў за мінулы дзень. Штодзённа пры спрыяльным надвор’і на сілас ўбіраецца па 10-12 гектараў плошчы і закладваецца ў сіласныя траншэі да 300 тон кукурузнай масы. Сёлета ў гаспадарцы нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы больш чым па 24 цэнтнеры кармавых адзінак травяністых кармоў, што на 5 цэнтнераў перавышае паказчык мінулага года на гэты ж час. Так што ёсць падставы спадзявацца і на павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі…

Механізатар Дзмітрый ПУГАЧ (у цэнтры) на камбайне “КГ-6” “Палессе” ўбірае кукурузу на сілас, а вадзіцелі Мікалай ЖУКОВІЧ і Вячаслаў БЕЛЫ адвозяць здробненую масу да сіласных траншэй 

Кіраўнік вытворчага аддзялення “Зембін” ААТ “Зембінскі” Юрый ГАЕЎСКІ гутарыць аб надзённых пытаннях з машыністам пагрузчыка “Амкадор-342” Дзмітрыем ДЗЯМІДЧЫКАМ, занятым на трамбоўцы сіласнай масы

Механізатары Сяргей КРЫШТАЛЬ і Уладзімір СТРУЖКЕВІЧ на камбайне “КЗС-1218” у гэтыя дні займаюцца абмалотам кукурузнага зерня

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не вельмі шчодрым выдаўся бягучы год для земляробаў ААТ “Зембінскі”. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у гэтым сельгаспрадпрыемстве толькі крыху...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика