Депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси Ольга Попко ответила красненским школьникам на «100 вопросов к взрослому» (фото). 21.by

Депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси Ольга Попко ответила красненским школьникам на «100 вопросов к взрослому» (фото)

25.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 кастрычніка маленькія і дарослыя жыхары аграгарадка Краснае мелі выдатную магчымасць пагутарыць на актуальныя тэмы і задаць хвалюючыя пытанні дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь намесніку старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вользе Мікалаеўне Папко.




Свой візіт дэпутат Палаты прадстаўнікоў распачала з Красненскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Размова Вольгі Мікалаеўны з падлеткамі ў фармаце “100 пытанняў да дарослага” у межах “Школы актыўнага грамадзяніна”, што дзейнічае на базе ўстановы, атрымалася змястоўная і натхняючая. Дзеці даведаліся шмат цікавага аб працы Палаты прадстаўнікоў, у цэлым – Нацыянальнага сходу і ў дэталях – Пастаяннай камісіі па міжнародных справах. Больш таго, Вольга Мікалаеўна на сваім уласным жыццёвым і прафесійным вопыце шчыра расказала, як важно ставіць высокія мэты, набываць карысныя веды, вывучаць замежныя мовы, плённа працаваць і ўрэшце здзяйсняць самыя смелыя праекты.





Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы. Яны цікавіліся наконт тэсціравання і нацыянальнага экзамена, стажыровак і вучобы за мяжой, найбольш запатрабаваных у краіне прафесій і магчымасцяў займацца тут сваім бізнесам. І на кожнае пытанне школьнікі атрымалі глыбокія, мудрыя і разгорнутыя адказы ад Вольгі Мікалаеўны Папко.






Працягнуўся візіт дэпутата ў інавацыйную школу па ўкараненні мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці ў навучэнцаў наведваннем гісторыка-краязнаўчага музея ўстановы.





Завяршылася паездка высокай госці ў аграгарадок Краснае прыёмам грамадзян на базе мясцовага сельсавета па асабістых пытаннях.

❕ Да слова, сустрэчы Вольгі Мікалаеўны Папко ў сучасных фарматах з настаўнікамі і школьнікамі ўстаноў адукацыі Карэліччыны будуць працягнуты.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 кастрычніка маленькія і дарослыя жыхары аграгарадка Краснае мелі выдатную магчымасць пагутарыць на актуальныя тэмы і задаць хвалюючыя пытанні дэпутату
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика