Галоўная падзяка – задаволены пасажыр
27.10.2018
—
Новости Общества
|
Згадзіцеся, усе мы ці не кожны дзень карыстаемся пасажырскім транспартам. Нехта такім чынам дабіраецца на працу, хтосьці вырашае наведаць родных, блізкіх або сяброў, камусьці захочацца на экскурсію ці шопінг у іншы горад. І тут нам на дапамогу прыходзіць ён, аўтобус. Такі від транспарту даволі ўтульны і хуткі. А калі яшчэ за яго штурвалам знаходзіцца ветлівы і вясёлы вадзіцель – паездка гарантавана будзе прыемнай. Адзін з такіх вадзіцеляў – Дзяніс Тоўсцік. На Петрыкаўскім участку філіяла № 13 ААТ “Гомельаблаўтатранс” Дзяніс Генадзьевіч працуе няшмат – толькі пяты год. Аднак ужо зарэкамендаваў сябе з лепшага боку. Пачынаў вадзіцелем грузавога аўтамабіля, потым атрымаў катэгорыю “Д” і з часам перайшоў на аўтобус. – Пра гэта не шкадую. Вельмі па душы мне гэтая праца. Сваю прафесію трэба любіць, вось і ў мяне гэтак. Не перашкаджае нават і тое, што працоўны дзень нярэдка даводзіцца пачынаць нават а палове пятай гадзіны раніцы і да 9 вечара сядзець за рулём аўтобуса. Сям’я ўжо звыклася з такім раскладам і ўсяляк мяне падтрымлівае. Маршруты розныя – горад, міжгорад, раён і заказныя. Розныя і пасажыры. І да кожнага трэба знайсці падыход, своечасова адрэагаваць і вырашыць канфліктныя сітуацыі – людзі ж розныя, таму эксцэсы хоць вельмі рэдка, але ж узнікаюць. А ўвогуле пасажыры рэгулярна выказваюць мне ўдзячнасці. А гэта, лічу, самая галоўная адзнака ў працы, – падзяліўся Дзяніс Генадзьевіч. Пажадаем Дзянісу Тоўсціку і ўсяму калектыву ўчастка з нагоды прафесійнага свята моцнага здароўя, лёгкіх кіламетраў і ўдзячных пасажыраў. Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згадзіцеся, усе мы ці не кожны дзень карыстаемся пасажырскім транспартам. Нехта такім чынам дабіраецца на працу, хтосьці вырашае наведаць родных, блізкіх або...
|
|