Да Дня аўтамабіліста і дарожніка. У дарожнікаў спраў хапае. 21.by

Да Дня аўтамабіліста і дарожніка. У дарожнікаў спраў хапае

29.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канец кастрычніка, а ў мясцовых дарожнікаў работы хапае. Асноўны і самы маштабны аб’ект - праспект Індустрыяльны. Тут неабходна да канца абуладкаваць пешаходныя дарожкі, заасфальтаваць аснову, - кажа начальнік ДРБУ-134 Аляксандр Сідаровіч. – Акрамя гэтага на рэканструяваным участку праспекта трэба ўстанавіць дарожныя знакі, 5 павільёнаў. Старыя заменім на новыя. А яшчэ паміж праезнай часткай і тратуарамі прадугледжана зялёная зона, на ўчастку 40 тысяч квадратных метраў пасеем траву.

ДРСУ134.jpg

Тэхніку рыхтуюць машыніст асфальтаўкладчыка Валерый МАКРЫЦКІ і асфальтабетоншчык Сяргей БУБНОЎ.


Сёлета ў параўнанні з мінулым годам работнікі ДРБУ-134 выканалі значна больш работ. Адрамантавана і здадзена ў эксплуатацыю 16,5 кіламетра дарог, што ў паўтара раза больш, чым летась. На дарозе Смаргонь – Дзевятні – Жодзішкі, каля агрэгатнага завода, быў пакладзены адзін слой асфальтабетону і апрацавана яго паверхня. Такая ж работа выканана на крыху больш чым кіламетровым участку дарогі Рымдзюны – Солы. На дарозе Каты – Сінькі – Наваспаск дарожнікам неабходна будзе адрамантаваць гравійнае пакрыццё, пабудаваць разваротную пляцоўку і ўстанавіць аўтобусны павільён. Выкананы работы на 3-кіламетровым участку гравійнай дарогі Смаргонь – Ябравічы. Пад увагай спецыялістаў дарожнай службы дарога Гарыдзеняты – Расла – Жодзішкі – Завідзяненты. Выбіраюцца самыя горшыя ўчасткі, складаюцца дэфектныя ведамасці, пасля чаго будзе выконвацца рамонт дарожнага палатна. І не толькі на названай вышэй дарозе, але і іншых.

Начальнік ДРБУ-134 расказаў і аб планах на наступны год. Адным з пунктаў – рамонт гравійнага пакрыцця дарогі Смаргонь – Дзевятні – Жодзішкі на ўчастку каля вёскі Пільці. Дарожнае палатно будзе падсыпана гравіем, нарэзаны кюветы. На дарозе Смаргонь – Шутавічы – Сівіца, ад Байбаў да павароту на Сінькі, прадугледжана ўкладка аднаго слою асфальтабетону і паверхневая яго апрацоўка. У належны стан будуць прыведзены ўчасткі дарогі Астравец – Тракелі – Солы, Гарыдзеняты – Расла – Жодзішкі, участак дарогі ад моста ў Снігянах да павароту на Валэйкавічы. У планах – рамонт моста ў Жодзішках, каля млына. Работу выканае спецыялізаваная арганізацыя “Аўтамост”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канец кастрычніка, а ў мясцовых дарожнікаў работы хапае. Асноўны і самы маштабны аб’ект - праспект Індустрыяльны. Тут неабходна да канца абуладкаваць пешаходныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика