Александр Ляшенко: «Процент сдачи на категорию В — 60-70%»
30.10.2018
—
Новости Общества
|
Аўтамабіліст? Настаўнік!Адно з найбольш папулярных месцаў навучання будучых вадзіцеляў — аўташкола ДТСААФ. Існуе яна ўжо 51 год, і на працягу 33 з іх тут працуе сённяшні кіраўнік Аляксандр Ляшэнка — «аўтабацька» шматлікіх асіповіцкіх вадзіцеляў-аматараў і прафесіяналаў. — За ўвесь час існавання аўташколы падрыхтавалі каля 30 тысяч курсантаў. Зразумела, у розны час іх колькасць вар’іравалася. Напрыклад, пік прыйшоўся на 1987-1990 гады. А вось ў 90-я крызіс не абмінуў, вельмі мала курсантаў было, — успамінае Аляксандр Ільіч. — Галоўная адметнасць нашага часу ў тым, што раней 90% курсантаў былі мужчынскага полу, а зараз усё наадварот. Ёсць і не зусім добрая рыса: менш сталі імкнуцца паўнацэнна атрымаць веды. Але гэта ўласціва ў асноўным самым юным навучэнцам, старэйшыя больш свядома ідуць за “правамі”. У апошні час рыхтуем каля 120 вадзіцеляў катэгорыі «В» у год, амаль столькі ж — «С», а яшчэ па паўсотні тых, хто плануе ездзіць на аўтацягніках і газабалонных аўтамабілях. Працэнт здачы з першай спробы на «В» — 60-70%, астатнія — амаль 100%. З гэтага года вучым упраўляць і матацыклам. Разам са мной тэорыю курсантам выкладаюць Аляксандр Дарафейчык і Віталь Іваноў, а практычныя веды даюць Канстанцін Джулай, Аляксей Астравух, Віктар Сцяпанаў, Сяргей Вароніч і Станіслаў Убейконь. Нядаўна абнавіўся і спіс вучэбных аўто: летась набылі «Рэно Логан», сёлета — «Фальксваген Пола». Таксама «на варце» два «Дэу»: «Нэксія» і «Маціз». Цікава, што калісьці і сам вучыўся менавіта ў на-шай аўташколе — мабыць, гэта лёс. За рулём ажно с 1974 года. Даводзілася ездзіць на розных аўто, але зараз у якасці асабістага аўтамабіля абраў «Хёндай Крэта». Напрыканцы верасня Аляксандр Ляшэнка атрымаў Грамату за шматгадовую бездакорную працу і высокі прафесіяналізм ад кіраўніка абласной структуры ДТСААФ Аляксандра Мазура. І гэта — відавочны паказчык таго, як цесна і плённа могуць пераплесціся жыццё і аўтамабілі. Марыя ТАЛЕЙКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтамабіліст? Настаўнік! Адно з найбольш папулярных месцаў навучання будучых вадзіцеляў — аўташкола ДТСААФ. Існуе яна ўжо 51 год, і на працягу 33 з іх тут працуе... |
|