Спачатку бяспека, а потым адзнакі. 21.by

Спачатку бяспека, а потым адзнакі

31.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам!», якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь з 15 кастрычніка па 2 лістапада, у чацвер, 25 кастрычніка, у сярэдняй школе №7 адбылася сустрэча настаўнікаў са спецыялістамі Смаргонскага РАНС: намеснікам начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнікам унутранай службы Мікалаем Шышом і інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю лейтэнантам унутранай службы Дар'яй Жураўлёвай.
Афиша За безопасность вместе.jpg

Падчас сустрэчы госці расказалі аб колькасці і асноўных прычынах узнікнення пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі Смаргонскага раёна за перыяд 2017 – 2018 гг. Мікалай Мікалаевіч асвятліў таксама пытанні, якія тычацца забеспячэння пажарнай бяспекі ў кватэрах, нагадаў правілы паводзін пры ўзнікненні пажару, распавёў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач», які можа стаць выратавальным у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Напрыканцы сустрэчы педагогі атрымалі адказы на пытанні, як сабраць ртуць ад разбітага тэрмометра ў хатніх умовах, як пазбавіцца ад вялікай колькасці восаў у прыватным сектары, як вызначыць, ці спраўны аўтаномны пажарны апавяшчальнік, якія віды аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў існуюць і які з іх лепшы і многія іншыя.

Сустрэча са спецыялістамі нагадала прысутным аб тым, што нельга на ноч падключаць мабільны тэлефон на падзарадку, што існуюць не толькі пажарныя апавяшчальнікі, але і аўтаномныя апавяшчальнікі ўгарнага газу. А самае галоўнае тое, што чалавечая бяспека і жыццё – гэта самае важнае, аб чым у першую чаргу трэба памятаць і клапаціцца. І толькі потым – адзнакі за чвэрць.

Марыя ГОВІЧ, настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №7 г. Смаргоні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам!», якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь з 15 кастрычніка па 2 лістапада, у чацвер, 25 кастрычніка, у сярэдняй школе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика