Комиссия по содействию занятости провела выездное заседание в Добейском сельсовете
01.11.2018
—
Новости Общества
|
29 кастрычніка старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава правяла выязное пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці ў Дабейскім сельсавеце. На пасяджэнне былі запрошаны жыхары вёсак, якія знаходзяцца ў працаздольным узросце, але не працуюць, а таксама прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, што знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава расказала пра Дэкрэт №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, адзначыла, што Дэкрэтам прадугледжана стварэнне базы дадзеных працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы (хто адносіцца да занятых і да не занятых у эканоміцы, глядзіце ў газеце “Герой працы” №47 ад 19 чэрвеня 2018 года). Гэтыя грамадзяне з 1 студзеня 2019 года будуць аплачваць гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка 2019 года і ацяпленне па поўным кошце.
Але асноўная мэта дэкрэта, як падкрэсліла Ларыса Жукава, заключаецца ў прыцягненні ўсіх працаздольных грамадзян да працы, таму задача камісіі – дапамагчы кожнаму працаздольнаму грамадзяніну знайсці аптымальны варыянт эканамічнай занятасці. Тым больш, што такіх варыянтаў дастаткова – гэта, найперш, занятасць у эканоміцы рэгіёна, але можна займацца і вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, і рамеснай дзейнасцю, аграэкатурызмам, ёсць шырокі спіс відаў дзейнасці па аказанні паслуг і рэалізацыі некаторых тавараў без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Зоя Гарэленкава засяродзіла ўвагу прысутных на тым, што для сельскай мясцовасці актуальным з’яўляецца той пункт, які адносіць да занятых у эканоміцы грамадзян, якія вырабляюць прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі на зямельным участку, што дадзены ім (членам іх сям’і) для вядзення асабістай гаспадаркі, агародніцтва, сенакашэння і выпасу сельскагаспадарчай жывёлы, вядзення фермерскай гаспадаркі, будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома. У сельскай мясцовасці пераважная большасць гэтым і займаецца: мае агарод і сад, трымае жывёлу, косіць сена. Галоўная ўмова, як падкрэсліла Зоя Лявонаўна, – зямельны ўчастак павінен быць дакументальна аформлены на грамадзяніна ці члена яго сям’і. Каб гэта зрабіць, трэба звярнуцца ў сельскі выканаўчы камітэт. (Пра парадак афармлення зямельнага ўчастка газета “Герой працы” пісала ў №79 ад 12 кастрычніка 2018 года.)
Як паведаміла намеснік начальніка падатковай інспекцыі Вольга Каўгунова, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №364 ад 9.10.2017 г. “Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці” і №337 ад 19.09.2017 г. “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб” пашырылі віды дзейнасці, якія дазваляюцца ў парадку паведамлення падатковай інспекцыі і плаце невялікіх збораў. Так, за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці збор складае 1 базавую велічыню (24,5 рубля) ў год. Збор за аказанне паслуг ці рэалізацыю некаторых тавараў плаціцца да пачатку дзейнасці і за час, калі займаюцца гэтай дзейнасцю, яго памер залежыць ад віду дзейнасці.
Пасля выступленняў на камісіі адбыліся індывідуальныя размовы з запрошанымі вяскоўцамі. Высветлілася, што два грамадзяніны працуюць у Расійскай Федэрацыі, яны прадставілі пацвярджальныя дакументы, што вызваляе іх ад занясення ў базу не занятых у эканомі-цы грамадзян. Некалькі чалавек напісалі заяву аб рэгістрацыі зямельнага ўчастка, на якім яны вядуць гаспадарку. Яшчэ некалькі вырашылі паспрабаваць свае захапленні вышываннем, дрэваапрацоўкай, вязаннем ператварыць у рамесную дзейнасць. Іншыя выказалі жаданне ўладкавацца ў мясцовыя гаспадаркі ці арганізацыі ў Шумі-ліне. Свае варыянты занятасці былі прапанаваны кожнаму. На жаль, не ўсе выказалі жаданне працаваць. З такімі грамадзянамі будзе весціся іншая работа, у тым ліку і па прафілактыцы асацыяльных паво-дзінаў ці іх прымусовым лячэнні ад алкагалізму.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №85 ад 02.11.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аптымальны варыянт для кожнага 29 кастрычніка старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава правяла выязное пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па... |
|