Ніколі не трэба здавацца. 21.by

Ніколі не трэба здавацца

16.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СТРУГ НА ЦВЕТНУЮьбюббббббГэтую прыгажуню завуць Юлія Васільеўна Струг. І яна нездарма з’явілася на старонках газеты ў нумары, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі. Бо гэтае свята тычыцца яе непасрэдна, паколькі Юлія Васільеўна з’яўляецца аграномам-аграхімікам і насенняводам ААТ “Новая Прыпяць”.

Трапіла яна сюды невыпадкова. Пасля заканчэння Альшанскай сярэдняй школы № 1 Юля паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Сяброўка падвучыла: маўляў, потым з гэтай спецыяльнасцю можна дзе захочаш уладкавацца – аграном ўсюды спатрэбіцца. Дзяўчына доўга не вагалася і пасля здачы іспытаў была залічана на факультэт аграхіміі і глебазнаўства.

Практыку Юля праходзіла ў ААТ “Новая Прыпяць”, куды была размеркавана пасля вучобы ў красавіку 2016 года. Ад дабра дабра не шукаюць – вырашыла яна і пасля адпрацоўкі засталася тут.

– Пасля заканчэння нам прапаноўвалі іншыя месцы работы, – расказвае Юля. – Але я не настолькі авантурыстка, каб ехаць невядома куды і там пачынаць шукаць сяброў, здымаць кватэру, якую, дарэчы, не кожная гаспадарка можа даць. Трэба звыкаць да новага калектыву і не факт, што ты ім спадабаешся. А тут я была на практыцы, усіх ведаю. Тым больш жыву з бацькамі, па якіх і так вельмі сумавала ў час вучобы. Старэйшыя дзве сястры таксама ў Альшанах уладкаваліся, маюць свае сем’і, да якіх я часта завітваю на выхадных. І сябры мае тут, моладзь не спяшаецца пакідаць аграгарадок. Ды і сама гаспадарка – адна з лепшых у раёне, таму ёсць перспектыва.

– Прызнаюся, зусім не ўяўляю цябе сярод  каністраў з ядахімікатамі ці ў збожжасховішчы!

– Я таксама спачатку не ўяўляла, – смяеецца Юля. – Усё ж адна справа – на лекцыі хадзіць у сукенцы і ў чаравіках, а другая – па палях ездзіць. Гаспадарка вялікая, работы валам. Там трэба насенне пратравіць, там хімікаты падрыхтаваць. І ўсё ў хуткім тэмпе, часу заўсёды ў абрэз. Спачатку думала пра сябе: куды я трапіла? А ўлетку і ўвогуле даводзілася ўставаць апалове пятай гадзіны, калі ішла апрацоўка сродкамі аховы раслін. Справа ў тым, што калі спёка, нельга гэтую работу рабіць. Даводзілася і затрымлівацца да позняга вечара ў час уборкі. Я адказваю за насенне на наступны год і важна не дапусціць памылак. Таму не ведаю, што б рабіла без падтрымкі і цярпення галоўнага агранома Сяргея Уладзіміравіча Строка, які вельмі дапамог мне і паступова ўвёў у курс усіх спраў. Зараз наша супрацоўніцтва на пазітыўнай хвалі. І раз з’явілася такая магчымасць, хачу шчыра падзякаваць загадчыцы сховішча Валянціне Васільеўне Крупкевіч. Гэтая моцная жанчына працуе ў гаспадарцы ўсё сваё жыццё, таму яе вопыт быў для мяне як чароўная палачка. Яна заўсёды спакойная, не пабачыш яе ў роспачы. Менавіта яна дапамагла мне набыць неабходную ўпэўненасць, якой у мяне не хапала. Зразумела тады – ніколі не трэба здавацца.

– Лета – гарачая пара для цябе. Ці не крыўдна працаваць, калі іншыя ідуць у водпуск?

– Сапраўды, летам цябе ніхто нікуды не адпусціць. У тых, хто працуе ў сельскай гаспадарцы, водпускі зімой, і ў мяне ў тым ліку. Зараз ёсць час крыху адпачыць, папрацаваць з паперамі, якіх у аграхіміка (смяецца) таксама хапае. Спадзяюся, нарэшце пагляджу фільмы, да якіх ніяк ход не дойдзе. А яшчэ будзе час пачытаць, сустрэцца з сябрамі.  Займаюся спортам і, калі дазваляюць абставіны, наведваю трэнажорную залу. Работа работай, а дзяўчына заўсёды павінна выглядаць прыгожа, – дадае Юлія.

 

Ганна

МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтую прыгажуню завуць Юлія Васільеўна Струг. І яна нездарма з’явілася на старонках газеты ў нумары, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика