Воку бачны недахопы. 21.by

Воку бачны недахопы

19.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў мужчына. Заклапочаны ён быў абыякавымі адносінамі людзей да сваіх абавязкаў: на ўвазе меў адзін з жылых дамоў па вуліцы Саўгаснай райцэнтра, на якім з даху на фасад будынка цячэ вада.

Чалавек не мог уцяміць, чаму за домам няма належнага догляду. Чаму так адбываецца? А гэты дом, па яго словах, з’яўляецца візітнай карткай пры ўездзе ў Буда-Кашалёва з боку Чачэрска. Так яно і ёсць. Ён скардзіўся, што раней дамы сапраўды будаваліся на стагоддзі, а зараз яны, прычым адносна новыя, праз некаторы час губляюць свой знешні выгляд, разбураюцца ганкі, як быццам бы па іх кожны дзень ходзяць стокілаграмовыя дзяціны.


Вось і ў дадзеным выпадку, на Саўгаснай, дом яшчэ далёка не стары. Аднак там ужо адбываецца разбурэнне фасаднай аддзелкі з прычыны таго, што вада з элементаў даху свабодна цячэ па сцяне. І чым далей – тым будзе горш. Калі гэты недахоп не ўстараніць, то з цягам часу сцяна, то замярзаючы, то адтайваючы, можа і наогул разбурыцца. Ды і з ганкам тут не ўсё ў поўным парадку: крышыцца бетон, таму ўсе ступенькі страцілі свой перашапачатковы выгляд. Напэўна, дом у эксплуатацыю быў здадзены зімой. І нікому да гэтага няма ніякай справы. Як падкрэсліў нераўнадушны да бязладдзя наш тэлефонны субяседнік, жыльцы гэтага дома, відаць, кожны месяц спраўна ўносяць плату за яго тэхнічнае абслугоўванне. А куды ж глядзіць камунальная гаспадарка? Няўжо будзе правільным не адрэгаваць на зварот?


Канешне, зараз будынкі не такія трывалыя, як у мінулыя гады, і на іх абслугоўванне не заўсёды знаходзяцца сродкі. Але ж, згадзіцеся, пры ўмелым гаспадарскім падыходзе любы дом прастаіць не адно дзесяцігоддзе.

Максім ЗУБАР.
Фота Анатоля Макеева.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў мужчына. Заклапочаны ён быў абыякавымі адносінамі людзей да сваіх абавязкаў: на ўвазе меў адзін з жылых дамоў па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика