Ідэальны адпачынак – побач з сям’ёй. 21.by

Ідэальны адпачынак – побач з сям’ёй

23.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

міхлюкЗа мяжой, асабліва ў Еўропе, за апошнія гады значна павялічыўся шлюбны ўзрост.

Напрыклад,  у Італіі, Аўстрыі, Францыі, Даніі, Германіі ён ужо даўно перасягнуў 30-гадовы рубеж. Там дзяўчаты не спяшаюцца выходзіць замуж, а спачатку імкнуцца пабудаваць паспяховую кар’еру. Заробленыя грошы трацяць на падарожжы, адзенне, аўтамабілі і нават кватэры. І толькі калі становяцца абсалютна незалежнымі, пачынаюць задумвацца аб сям’і.

Пэўна, беларускія дзяўчыны больш стойкія і моцныя, паколькі ўмудраюцца цудоўна сумяшчаць работу і сям’ю. Адна з такіх малады спецыяліст Ганна Міхлюк – эканаміст па збыту ААТ “Палеская ніва”. А яшчэ яна  – каханая жонка і шчаслівая маці дачушкі Яўгеніі, якой чатыры з паловай гады. 

– Усё вельмі проста, – усміхаецца Ганна, – мая сям’я і дае мне сілы. Падтрымлівае муж Іван, які ў мяне самы лепшы! З ім мы пазнаёміліся яшчэ ў школе і штогод наша каханне толькі большала. Заўсёды ведаю, што магу спадзявацца на яго ў любой справе. Калі выходзіла на работу, ён нават слова не сказаў супраць. Галоўнае, каб мне падабалася. Ён таксама працуе ў гэтай гаспадарцы вадзіцелем, таму мы добра ведаем, што такое рабочы графік. Затое вольны час заўсёды праводзім разам. Калі едзем куды, абавязкова бяром дачушку з сабой. Для мяне адпачынак з сям’ёй – самы лепшы.

– А чаму ты выбрала эканоміку? Даўняя мара ці прыняла рашэнне ў апошні момант?

– Не, гэтую спецыяльнасць выбрала, калі яшчэ была вучаніцай. Пасля заканчэння Аздаміцкай сярэдняй школы адразу паступіла ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію на факультэт эканомікі  і арганізацыі вытворчасці ў галінах аграпрамысловага комплексу. Правучыўшыся два гады на стацыянары, перавялася на завочнае аддзяленне. І вось калі ўжо атрымала дыплом і знаходзілася ў дэкрэтным водпуску, прапанавалі ўладкавацца. Я тут жа пагадзілася, праўда, спачатку хвалявалася з-за недахопу вопыту. Гаспадарка вялікая, таму штодзень заключаюцца дагаворы па збыту сельскагаспадарчай прадукцыі. Зараз, напрыклад, бульба, збожжа рэалізуюцца не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і Расіі. Першы час магла сто разоў пераправерыць кожную лічбу. Разумела: як што, то з мяне спытаюць потым. Зараз жа адчуваю сябе ўпэўнена. Ды і старэйшыя калегі падкажуць, калі нейкія пытанні ўзнікаюць. Дарэчы, хачу адзначыць з’яднанасць нашага калектыву. І кіраўніцтву падзякаваць за давер. Важна, калі цябе цэняць.

– Наколькі ведаю, ты таксама з’яўляешся сакратаром нагляднага савета ААТ “Палеская ніва”. Што ўваходзіць у твае абавязкі?

– Фарміраванне праектаў павесткі дня пасяджэння, вядзенне, складанне і афармленне пратаколаў, арганізацыя кантролю за выкананнем рашэнняў нагляднага савета і так далей. Увайсці ў курс спраў мне дапамог старшыня нагляднага савета Сяргей Мікалаевіч Прылуцкі.  Таму сёння ўжо ведаю, што да чаго. Калі ёсць жаданне – можна ўсяму навучыцца.

– Заўважаю ў тваім характары настойлівасць і мэтанакіраванасць. А якія ты якасці цэніш у людзях?

– На першым месцы – дабрыню. Веру ў закон бумеранга і ўпэўнена, што ты пашлеш, тое табе і вернецца. Безумоўна, у жыцці розныя бываюць сітуацыі, але я заўсёды паступаю так, як мне падказвае сумленне. Таксама цаню шчырасць, калі чалавек што думае, тое і гаворыць. Я сама такая, не люблю, калі ў вочы адно, а за вочы – іншае. Яшчэ лічу важнай якасцю ўменне браць на сябе адказнасць. З такімі людзьмі надзейна.

– Днём – работа, вечарам – клопат аб сям’і. Ці хапае ў цябе часу на сябе, можа, ёсць любімы занятак, які дапамагае адпачыць?

– Заўсёды знаходжу час для сябе, абавязкова манікюр, прычоска. Усё ж на рабоце трэба выглядаць як з іголачкі. А адпачываю я, калі займаюся вырабам тапіарыяў з фаамірана. Гэта такія прыгожыя маленькія дэкаратыўныя дрэўцы, хто не ў курсе. Неяк падглядзела ў інтэрнэце і загарэлася навучыцца. Прыгожа глядзіцца ў доме і на падарунак – самае тое. Тым больш у мяне ёсць памочніца – Жэнька. Праўда, спачатку яна толькі перашкаджала, а зараз цярпліва чакае маіх каманд. Такія моманты я лічу самымі шчаслівымі.

Ганна МЕЛЬНІК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мяжой, асабліва ў Еўропе, за апошнія гады значна павялічыўся шлюбны ўзрост. Напрыклад,  у Італіі, Аўстрыі, Францыі, Даніі, Германіі ён
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика